Ціханоўская: Лічбы дапамогі беларусам не змяніліся, але растуць патрэбы

9 студзеня, Позірк. Аб’ем дапамогі беларусам з боку Захаду не змяніўся, але з-за росту патрэбаў яе трэба павялічваць, заявіла журналістам Святлана Ціханоўская пасля цырымоніі ўручэння ўзнагарод за ўнёсак у свабоду, культуру і навуку Беларусі 8 студзеня ў Варшаве.
“Калі мы будзем глядзець, напрыклад, на лічбы, то паказчыкі дапамогі застаюцца на тым жа ўзроўні, што і ў 2020 годзе. Тут нічога не мяняецца. Канешне, наша задача — каб гэтая падтрымка расла, бо патрэбы растуць, больш людзей пераязджае [за мяжу], новыя арганізацыі з’яўляюцца, новыя ініцыятывы”, — адзначыла дэмакратычны лідар, каментуючы паведамленні аб скарачэнні падтрымкі, закрыцці тых ці іншых праектаў.
Паводле слоў Ціханоўскай, вельмі важна даносіць партнёрам, чаму трэба падтрымліваць Беларусь. “Канешне, на палітычнай арэне зразумела, што мы не на тым жа парадку дня, як у 2020 годзе, але за чатыры гады мы змаглі замацаваць сваю суб’ектнасць як беларускія дэмакратычныя сілы. Нас прымаюць ва ўсіх дэмакратычных структурах, ва ўрадах, парламентах, з намі працягваюць працаваць. Але мы разумеем, што шмат падзей адбываецца ў свеце і не можа Еўропа быць сканцэнтраваная толькі на Беларусі. Гэта перш за ўсё наша задача, каб на нас не забываліся”, — падкрэсліла палітык.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэкордную для 2026 года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства


