Сярод юрыдычных асоб права накіроўваць мэтавікоў на навучанне ў ВНУ пакінутае толькі тым, хто адзначыўся, і падкантрольным дзяржаве

17 сакавіка, Позірк. Права замовы на мэтавую падрыхтоўку ў ВНУ маюць дзяржаўныя органы, дзяржарганізацыі, арганізацыі з доляй уласнасці дзяржавы ў статутных фондах не менш як 50%, а таксама іншыя арганізацыі, якія зрабілі “значны ўнёсак у развіццё рэгіёну” і за якія хадайнічаюць выканкамы — Мінска ці абласцей.
Адпаведныя змены ў пастанову Савета міністраў № 572 ад 31 жніўня 2022 года “Аб пытаннях рэалізацыі адукацыйных праграм” падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведаміла 16 сакавіка прэс-служба ўрада.
Дакументам уведзеныя дадатковыя патрабаванні да арганізацый — замоўцаў мэтавай падрыхтоўкі. У прыватнасці, з’явілася абавязацельства абгрунтоўваць неабходнасць навучаць спецыяліста на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі; абавязкова мусіць быць конкурс сярод абітурыентаў па гэтай лініі. Вызначаная адказнасць заказчыка і абітурыента, які заключыў дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы, на выпадак неабгрунтаванага скасавання або невыканання ўмоў дагавора. Удакладненыя тэрміны падачы заявак на мэтавую падрыхтоўку і іх форма.
Акрамя таго, уносяцца змяненні ў Палажэнне аб дзяржаўнай акрэдытацыі, якія прадугледжваюць перавод адміністрацыйных працэдур дзяржаўнай акрэдытацыі (або яе пацвярджэння) у сферы адукацыі ў электронны від. У склад камісіі, якая праводзіць акрэдытацыю, цяпер абавязкова трэба ўключаць замоўцаў кадраў.
Ва ўніверсітэтах да 1 верасня 2030 года павінны адкарэктаваць крытэрыі ацэнкі адпаведнасці заяўленаму віду ўстановы вышэйшай адукацыі “ў частцы падвышэння долі паважнага прафесарска-выкладчыцкага складу” (з 40% да 45%).
Мэтавы прыём у ВНУ найбольш маштабна выкарыстоўваецца ў медыцынскіх, педагагічных і сельскагаспадарчых спецыяльнасцях. У медуніверсітэтах доля мэтавых месцаў дасягае 50–80%.
На сёння адпрацоўка паводле размеркавання для выпускнікоў ВНУ, якія вучыліся на падставе мэтавага накіравання, складае 5 і больш гадоў (у залежнасці ад тэрміну, прапісанага ў дагаворы аб падрыхтоўцы спецыяліста). Таксама 5 гадоў павінны адпрацаваць выпускнікі профільных класаў, калі яны паступяць без іспытаў у ВНУ на пэўныя спецыяльнасці. Астатнія выпускнікі, якія вучыліся ў ВНУ за кошт бюджэту, адпрацоўваюць паводле размеркавання 2 гады.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года беларусы атрымалі з-за мяжы ў 1,5 раза больш сродкаў, чым адправілі — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



