За дзесяць дзён студзеня ў Беларусі патанула пяць чалавек

11 студзеня, Позірк. За першую дэкаду студзеня 2025 года ў Беларусі патанула пяць чалавек, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз штодзённых зводак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Двое мужчын (1960 і 1965 гадоў нараджэння) загінулі ў Віцебскай вобласці, праваліўшыся пад лёд. Першы выпадак адбыўся 6 студзеня на возеры Коша ў Гарадоцкім раёне, другі — 9 студзеня на возеры Каравайна ў Полацкім раёне.
Жанчына (1959 г.н.) патанула 7 студзеня ў канале Літоўка ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць).
Целы двух пенсіянераў (1944 і 1958 г.н.) работнікі МНС дасталі з ваннаў у Мінску 10 студзеня.
За аналагічны перыяд 2024 года было зарэгістравана два выпадкі ўтаплення, абодва ў Брэсцкай вобласці. 3 студзеня мужчына (1963 г.н.) патануў у меліярацыйным канале ў Пінскім раёне, 7 студзеня яшчэ адзін мужчына (таксама 1963 г.н.) загінуў на возеры Дубоўскае ў Ганцавіцкім раёне.
Паводле даных Таварыства ратавання на водах (АСВОД), са студзеня па сярэдзіну кастрычніка 2024 года ў Беларусі патанула 311 чалавек, у тым ліку 20 непаўналетніх.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+