Мінск 16:41

Ціханоўская выказала спачуванні і падтрымку пацярпелым ад пажараў у Каліфорніі

Фота: globallookpress.com

12 студзеня, Позірк. “Спачуванні і падтрымку” выказала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская “тым, хто страціў блізкіх і дамы” ў выніку пажараў у штаце Каліфорнія (ЗША).

“Маё сэрца з усімі, хто пацярпеў ад разбуральных лясных пажараў у Паўднёвай Каліфорніі, уключаючы больш за 10.000 беларусаў, якія называюць гэты рэгіён сваім домам”, — напісала палітык у сацсетцы Х.

“Будзьце моцнымі і турбуйцеся адзін пра аднаго”, — адзначыла Ціханоўская.

Буйныя лясныя пажары працягваюцца ў акрузе Лос-Анджэлес з 7 студзеня, імі ахоплена тэрыторыя плошчай каля 15 тыс. гектар.

На 12 студзеня агнём знішчана больш за 12 тыс. У акрузе аб’яўлена надзвычайная сітуацыя.

Вядома пра гібель 16 чалавек, 13 прапалі без вестак.

Падзяліцца: