Пытанне выхаду Арменіі з ЕАЭС не стаіць, заяўляе міністр эканомікі гэтай краіны
13 студзеня, Позірк. Арменія з’яўляецца членам Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), пытанне выхаду з гэтай арганізацыі на парадку дня не стаіць, заявіў на прэс-канферэнцыі 13 студзеня міністр эканомікі гэтай краіны Геворк Папаян.
Такім чынам, паводле інфармацыі медыя news.am, ён пракаментаваў заяву віцэ-прэм’ера Расіі Аляксея Аверчука, які звярнуў увагу на немагчымасць адначасовага членства ў ЕАЭС і Еўрасаюзе. Такім чынам расійскі чыноўнік адрэагаваў на той факт, што ўрад Арменіі ўхваліў праект закона аб пачатку ўступлення краіны ў ЕС.
“Працэс уступлення ў ЕС — паралельны працэс, — сказаў Папаян. — Наша задача не абмяркоўваць гэтыя парадкі дня, а падвысіць супраціўляльнасць нашай эканомікі. Арменія павінна павялічыць канкурэнтаздольнасць прадукцыі, якая вырабляецца, незалежна ад таго, Арменія будзе ў ЕАЭС або ў ЕС”.
“Мы хочам быць незалежнымі. Гэта азначае быць залежным не ад аднаго, а ад многіх, пры гэтым стварыць такія ўмовы, каб многія ў нейкай ступені залежалі ад цябе. Мы павінны стаць такой дзяржавай, каб калі з нашай эканомікай нешта адбылося, гэта адбілася б на эканоміцы іншых краін. У такім выпадку рызыкі знізяцца. Не трэба нічога мяняць, неабходна захаваць і павялічыць аб’ёмы [гандлю] у рамках ЕАЭС, а таксама павялічыць гэты паказчык з іншымі”, — дадаў ён.
Пры гэтым міністр паведаміў, што галоўнымі гандлёвымі партнёрамі Арменіі сталі ўжо Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Летась 26 снежня прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян публічна адмовіўся прыязджаць у Мінск у траўні 2025-га на чарговы саміт ЕАЭС.
Стасункі Арменіі з асобнымі членамі інтэграцыйных утварэнняў на постсавецкай прасторы пачалі астываць з канца 2020 года на фоне карабахскага канфлікту. Пасля другой вострай фазы ў верасні 2023-га ён завяршыўся скасаваннем самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі, якую ў тым ліку ў ваенным плане падтрымліваў Ерэван, і пераходам рэгіёна пад кантроль Азербайджана.
Арменія, незадаволеная адсутнасцю падтрымкі з боку Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ; апрача Арменіі ў яе ўваходзяць Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан), афіцыйна замарозіла, а фактычна спыніла ўдзел у гэтым ваенна-палітычным блоку. Адначасова Ерэван стаў сігналізаваць пра гатоўнасць да збліжэння з Еўрасаюзам.
22 траўня 2024 года Пашынян заявіў у парламенце: “У падрыхтоўцы 44-дзённай вайны 2020 года ўдзельнічалі не з нашага боку нашы саюзнікі. Я ведаю як мінімум дзве краіны — члена АДКБ, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны супраць нас. Гэтыя краіны, магчыма, стваралі імітацыю дапамогі нам”. Ён не ўдакладніў, якія краіны мае на ўвазе, але мімаходзь згадаў у сваёй прамове Аляксандра Лукашэнку.
Лукашэнка пасля карабахскіх падзей актывізаваў кантакты з Баку, не хаваючы задавальнення тым, што Азербайджан заняў спрэчны рэгіён, і прапануючы дапамогу ў яго ўладкаванні.
Летась 13 чэрвеня Пашынян паведаміў, што ні ён, ні які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе ў Менску знаходзіцца Лукашэнка. Кіраўнік армянскага ўрада сказаў пра гэта ў кантэксце заяў Лукашэнкі пра карабахскі канфлікце на сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у сярэдзіне траўня.
ЕАЭС — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая мае міжнародную правасуб’ектнасць. Яе паўнапраўнымі членамі з’яўляюцца Беларусь, Казахстан і Расія (з 1 студзеня 2015 года), а таксама Арменія (з 2 студзеня 2015 года) і Кыргызстан (з 12 жніўня 2015 года).
Краіны-назіральніцы — Куба, Малдова, Узбекістан. Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС падпісалі В’етнам, Сербія і Сінгапур.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаНа канец кастрычніка 2024 года было дабудавана 40% малочна-таварных комплексаў ад плана — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПеравозчык угнаенняў "Беларуськалію" мае намер спагнаць з Літвы праз арбітраж 15 млрд еўра — СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСпажывецкія цэны ў снежні 2024 года выраслі на 0,6%, за ўвесь год — на 5,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню больш як за месяц Латвія зафіксавала спробы нелегалаў перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЧатыры дні запар агульная колькасць загінулых на пажарах ніжэй, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка