У Беларусь дэпартаваныя двое беспрацоўных братоў, затрыманых ва Украіне
14 студзеня, Позірк. У Беларусь дэпартаваныя двое братоў, затрыманых ва Украіне, паведамляе “Радыё Свабода“.
Мужчыны аштрафаваныя на 13.600 грыўняў кожны (каля 340 долараў).
Пра гэта стала вядома з рашэння суда, апублікаванага 13 студзеня.
Браты (абодва непрацуючыя) былі затрыманыя ўвечары 11 кастрычніка 2024 года ў нежылым сяле Дзянісавічы Кіеўскай вобласці — за тры кіламетры ад мяжы з Беларуссю.
Пры затрыманні яны заявілі, што выпадкова патрапілі на тэрыторыю Украіны, паколькі “ішлі ў лес у грыбы ў раёне пасёлка Аляксандраўка” Нараўлянскага раёна (Гомельская вобласць), гаворыцца ў публікацыі.
“Суддзя да гэтага тлумачэння паставіўся крытычна, бо Аляксандраўка і тое месца, дзе іх знайшлі ўкраінскія пагранічнікі, знаходзяцца ў розных баках”, — адзначае медыя.
Пасля расійскага вайсковага ўварвання з тэрыторыі Беларусі ў лютым 2022 года Украіна закрыла ўсе пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. Цяпер на беларуска-ўкраінскай мяжы дзейнічае толькі адзін пункт пропуску — Макраны (з боку Украіны Даманава), які выконвае функцыю гуманітарнага калідора. Прайсці праз яго пешшу могуць толькі грамадзяне Украіны, якія вярнуліся з расійскай акупацыі.
- Грамадства, ПалітыкаСкарга на вырак экс-старшыні партыі "Зялёныя" Кучуку будзе разгледжаная 25 лютагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаУ 2019–2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларусаў аб наданні прытулку, адхілена 56 заяў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаОфіс Ціханоўскай падзякаваў Кізіму за працу і "ўмацаванне беларуска-украінскіх адносін" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка