Ворыхава: Будучыня беларускай моладзі знаходзіцца пад ценем расійскага ўплыву
15 студзеня, Позірк. Будучыня беларускай моладзі знаходзіцца “пад ценем расійскага ўплыву”, заявіла прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Маргарыта Ворыхава ў каментары “Позірку” наконт падпісання Дарожнай карты па моладзевай палітыцы Беларусі і Расіі на 2025–2027 гады.
Акцэнт дакумента на “адзіным грамадзянска-патрыятычным выхаванні” імкнецца падпарадкаваць моладзь ідэалагічнай аснове Саюзнай дзяржавы, падкрэсліла яна.
Пры гэтым адбываецца “эрозія культуры Беларусі: праз прыярытэт агульных гістарычных наратываў унікальная ідэнтычнасць Беларусі можа быць зменшана на карысць расійскага ўплыву, што яшчэ больш маргіналізуе беларускую мову і культуру”: “Фармуецца эканамічная залежнасць: супольныя праграмы прафесійнага развіцця могуць звязаць беларускую моладзь з расійскай эканомікай, абмяжоўваючы магчымасці для дыверсіфікацыі і незалежнасці”.
Падыход Расіі да моладзевай палітыкі часта выкарыстоўваўся як інструмент кантролю як унутры краіны, так і ў межах яе ўплыву з мэтай мабілізаваць моладзь вакол мэтаў улады, падкрэсліла палітык.
Ужо зараз Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ) функцыянуе дэ-факта як дзяржаўная арганізацыя, якая атрымлівае падтрымку ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі (каля 13 мільёнаў беларускіх рублей на год), адзначыла Ворыхава.
“БРСМ адыгрывае ключавую ролю ў рэалізацыі праграм, звязаных з дарожнай картай Беларусі і Расіі, уключаючы патрыятычнае выхаванне моладзі, у тым ліку дзяцей, вывезеных з Украіны, — сказала яна. — Акрамя таго, БРСМ мабілізаваны для падтрымкі ваеннай прапаганды, заахвочваючы моладзь да ўспрымання расійскіх ваенных дзеянняў ва Украіне як абароны агульных гістарычных і культурных каштоўнасцей. Усё гэта ўзмацняе ідэалагічны кантроль рэжыму над моладдзю і абмяжоўвае іх доступ да альтэрнатыўных пунктаў гледжання”.
Аднак пратэсты ў Беларусі ў 2020–2021 гадах падкрэслілі актыўны ўдзел моладзі ў палітычнай барацьбе, “калі яна выступіла супраць рэжыму на фоне шырокіх абвінавачанняў у фальсіфікацыі выбараў”: “Незалежныя моладзевыя рухі, у адрозненне ад арганізацый, якія кантралюе рэжым, гістарычна змагаліся за дэмакратычныя змены ў Беларусі, адстойваючы правы чалавека і палітычныя рэформы. Аднак гэтыя рухі сутыкаюцца з жорсткімі рэпрэсіямі, а іх лідары часта апыняюцца ў турмах або ў вымушанай эміграцыі”.
Прыярытэты дарожнай карты рэзка кантрастуюць са стандартамі Савета Еўропы ў галіне моладзевай палітыкі, якія падкрэсліваюць дэмакратычны ўдзел, інклюзіўнасць і пашырэнне правоў моладзі, адзначыла прадстаўніца АПК: “Савет Еўропы заклікае да значнага ўдзелу моладзі ў працэсах прыняцця рашэнняў. У адрозненне ад ініцыятыў “зверху ўніз”, якія кантралюе рэжым, міжнародныя стандарты аддаюць перавагу стварэнню прасторы для моладзевых арганізацый і grassroots-актыўнасці (“знізу ўверх”)”.
Палітыка СЕ падтрымлівае захаванне мясцовых моў і культур, дадала яна. У параўнанні з гэтым акцэнт у дарожнай карце СД робіцца на аднастайнасці культурных ідэнтычнасцей і можа прывесці да “падрыву беларускай моўнай спадчыны”.
Беларуская моладзь заслугоўвае палітыкі, якая пашырае яе магчымасці “фармаваць сваю ўласную будучыню, дзе будзе месца захаванню ідэнтычнасці, садзейнічанню незалежнасці і грамадзянскай актыўнасці”, лічыць палітык.
“Жыццяздольная грамадская супольнісць жыццёва неабходная для будучыні любой краіны. Палітыка павінна заахвочваць дэмакратычны ўдзел, а не душыць яго пад выглядам патрыятызму”, —падкрэсліла Ворыхава.
Узгаданая дарожная карта падпісана ў Маскве 16 снежня мінулага года паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Федэральным агенцтвам па справах моладзі (Расмоладзь).
Яна прадугледжвае мерапрыемствы ў сферы “грамадзянскага і патрыятычнага выхавання”, адукацыі і навукі, інфармацыйнай сферы, паміж праўладнымі грамадскімі аб’яданнямі, па занятасці і працаўладкаванні, у сфераж фізкультуры, спорту і турызму, культуры, “дабраахвотніцтва і валанцёрства”, па збліжэнні заканадаўства.
- Выбары, ПалітыкаПраваабаронцы не выключаюць "гібрыдных адключэнняў" інтэрнэту падчас выбараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка