“Арганізацыя “Перт” прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем”
16 студзеня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 13 студзеня ўнёс у пералік “экстрэмісцкіх фарміраванняў” нейкую “Арганізацыю Перт”, апісаўшы яе як “групу грамадзян, аб’яднаную шэрагам Telegram-рэсурсаў з агульнай назвай “Перт”.
У абноўлены спіс на сайце Міністэрства ўнутраных спраў унесены розныя рэсурсы ў “Тэлеграме”: “Организация “Перт“, “Weapon Pert“, “Pert is Terror“, “Переходник Перта“, “Меню Перта“, “Чат B&H Belarus“, “Перт“ админы“.
Вялікая частка з іх у пошуку месэнджэра не індэксуецца. У групе “Меню Перта” шэсць удзельнікаў, далучыцца да яе можна толькі з дазволу адміністратара.
У пераліку сцвярджаецца, што да “фарміравання” мае дачыненне нейкі Уладзіслаў Варонін 2006 года нараджэння.
30 снежня 2024 года пералічаныя вышэй рэсурсы з’явіліся ў спісе “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
На 8 студзеня ў Беларусі налічвалася 257 “экстрэмісцкіх фарміраванняў”, 89 з якіх атрымалі адпаведны статус у 2024 годзе.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаУ Мінфіне занепакоены ростам колькасці парушэнняў пры аплаце паслуг ЖКГ і рамонту за кошт бюджэтных сродкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМэр Акмянскага раёна Літвы: Гібрыдныя атакі — праверка ўсяго ЕўрасаюзаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа дзяржуліку ў Беларусі знаходзіцца амаль 1,6 тыс. грамадзянскіх беспілотнікаў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ большасці рэгіёнаў у арганізацый знізілася прыбытковасць і вырас аб’ём чыстых стратМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



