Запрашэнне БДІПЧ АБСЕ на “псеўдавыбары” — гэта “прапагандыска-спекулятыўны захад”, лічыць Лябедзька

17 студзеня, Позірк. Накіраваная “арганізатарамі псеўдавыбараў” у Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ прапанова даслаць міжнародных назіральнікаў ёсць “выключна прапагандыска-спекулятыўным захадам”, такое меркаванне выказаў “Парламенцкаму каналу” дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкай супрацы, дырэктар цэнтра “Еўрапейскі Дыялог” Анатоль Лябедзька.
“У Чырвоным доме (гаворка пра Адміністрацыю прэзідэнта. — “Позірк”.) выдатна разумеюць, што ў застаўшыся час нельга арганізаваць паўнавартасна эфектыўны маніторынг “выбараў”, і БДІПЧ АБСЕ прагназавана адмовіцца стаць часткай імітацыі, — мяркуе палітык. — Гэта наглядальнікаў СНД ці знаёмых [былой старшыні ЦВК Лідзіі] Ярмошынай з пашпартамі еўрапейскіх краін можна звазіць на экскурсію на ферму ці БелАЗ, ці ў буфет на выбарчым участку. Гэтага ім дастаткова, каб назваць убачанае ўзорнымі выбарамі. З АБСЕ ці ПАСЕ гэта не каціць”.
На думку дарадцы Ціханоўскай, гэта “запрашэнне не БДІПЧ, а мясцовым і расійскім прапагандыстам паездзіць па вушах выбарцаў сцверджаннем: “Мы ж запрасілі, а яны адмовіліся”.
Лябедзька звярнуў увагу на тое, што цяперашняя выбарчая кампанія — першая, калі “цалкам адсутнічае незалежная сістэма з удзелам нацыянальных назіральнікаў, як напрыклад [кампанія] “Права выбару”. Апрача таго, паводле яго слоў, гэтая кампанія — адна з нямногіх, калі “не будзе міжнародных наглядальнікаў, якія прадстаўляюць арганізацыі з пазітыўнай крэдытнай гісторыяй і неабходнымі кампетэнцыямі”.
17 студзеня Міністэрства замежных спраў заявіла, што БДІПЧ АБСЕ было накіраванае запрашэнне назіраць за сёмымі прэзідэнцкімі выбарамі, што прызначаныя на 26 студзеня (датэрміновае галасаванне — 21–25 студзеня).
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем улад. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаНа гэтым тыдні Ціханоўская здзейсніць візіты ў Нарвегію, Італію, Аўстрыю, Германію і БельгіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


