Агульны суд ЕС прызнаў незаконнай частку санкцый супраць беларускага бізнесмена Шаўцова
23 красавіка, Позірк. Агульны суд Еўрапейскага саюза (пятая палата) прызнаў несапраўднымі ўведзеныя Саветам ЕС 26 ліпеня 2024 года і падоўжаныя на адзін год 24 лютага 2025 года санкцыі у дачыненні да беларускага бізнесмена Віктара Шаўцова.
Пастановай суда ад 22 красавіка скасаваныя ў частцы, якая тычыцца Шаўцова, адпаведныя пастановы і рэгламенты, прынятыя ў рамках абмежавальных захадаў у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і яе ўдзелам ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.
У той жа час, адзначаецца ў рашэнні суда, янл не тычыцца пастановы Савета ЕС ад 26 лютага 2026 года, якая падоўжыла санкцыі ў дачыненні да Шаўцова да 28 лютага 2027 года.
Літаральна гэты пункт пастановы гучыць так: “Адпаведна, хоць адмена рашэння 2025/385 у той ступені, у якой яно тычыцца заяўніка, цягне адмену ўключэння яго імя ў пералік, які змяшчаецца ў Дадатку I да Рашэння 2012/642, за перыяд да 28 лютага 2026 года, такая адмена, аднак, не можа паставіць пад сумнеў законнасць ўключэння яго імя ў пералік у тым жа дадатку за наступны перыяд, паколькі дадзеная справа не тычыцца рашэння 2026/427″.
Такім чынам, відавочна, Шаўцоў будзе заставацца ў санкцыйных спісах, хоць, магчыма, пасля пастановы суда ад 22 красавіка яму будзе лягчэй аспрэчыць адпаведную пастанову аб падаўжэнні санкцый.
Агульны суд ЕС палічыў недаказаным, у прыватнасці, тое, што статус Шаўцова як ганаровага консула Філіпін у Беларусі сведчыць аб яго падтрымцы рэжыму Лукашэнкі, а таксама сувязь бізнесмена з банкам “Рашэнне“ і музейным комплексам “Дудуткі“, а таксама іншыя прадстаўленыя Саветам ЕС доказы падтрымкі бізнесменам беларускага рэжыму альбо атрымання выгады ад яго.
Адзначаецца, што Савет ЕС “прадставіў толькі адзін доказ, які сведчыць аб блізкасці заяўніка да рэжыму прэзідэнта Лукашэнкі, які нібыта дазволіў яму разбагацець, а менавіта артыкул ад 11 снежня 2024 года Беларускага расследавальніцкага цэнтра (БРЦ), пададзены ў якасці доказу 8 у дасье доказаў WK 239/2025 REV 1. Аднак гэты артыкул, акрамя таго што з’яўляецца адзінкавым доказам, тычыцца ўдзелу заяўніка ў будаўнічых праектах, што фінансуюцца гэтым рэжымам у Венесуэле ў 2000-е гады праз трэцюю кампанію, што не мае дачынення да сцвярджэнняў, якія змяшчаюцца ў абгрунтаванні актаў, якія аспрэчваюцца, і таму не можа ўлічвацца для пацверджання вываду аб тым, што заяўнік атрымлівае выгаду ад рэжыму прэзідэнта Лукашэнкі ў сілу сваіх меркаваных сувязяў з музейным комплексам “Дудуткі“.
У кастрычніку 2025 года БРЦ апублікаваў расследаванне, у якім сцвярджалася, што беларуская кампанія “Галаграфічная індустрыя”, якая трапіла тады ж пад санкцыі Еўрасаюза, звязаная з Шаўцовым, які быў названы “кашальком Аляксандра Лукашэнкі“.
Агульны суд ЕС (General Court) з’яўляецца першай судовай інстанцыяй, яго рашэнне можа быць абскарджана ў судзе Еўрапейскага Саюза (Court of Justice).


- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка