За тыдзень па бязвізе Беларусь наведала амаль тры тысячы жыхароў краін Еўропы
20 студзеня, Позірк. З 13 да 20 студзеня Беларусь у бязвізавым рэжыме наведала 2.917 жыхароў еўрапейскіх краін, вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Прамы аналіз дынамікі зноў немагчымы, паколькі ведамства другі раз запар адчыталася за няроўныя перыяды: апошняя інфармацыя была прыведзена за перыяд з 8 па 13 студзеня, калі колькасць візіцёраў склала 2.443.
Разам з тым параўнанне сярэдніх значэнняў сведчыць, што паток скараціўся з 483 гасцей за суткі да 417.
За тыдзень у краіну прайшлі 954 грамадзяніны і неграмадзяніны Латвіі (за папярэдні справаздачны перыяд — 810), 1.750 грамадзян Літвы (1.235), 353 грамадзяніны Польшчы (191) і 260 грамадзян з ліку прадстаўнікоў іншых еўрапейскіх дзяржаў (207).
Усяго з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведалі 1.039.954 жыхары Еўропы. З Латвіі прыбылі 327.619, Літвы — 591.116, Польшчы — 104.754. З 19 ліпеня 2024-га ў краіну накіравалася 16.465 чалавек з 35 краін, уключаных у спіс “пашыранага бязвізу”.
Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — для жыхароў Польшчы. 19 ліпеня 2024 г. беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы.
Гаворка пра жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі , Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі. Большасць гэтых краінаў рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” за тое, што ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.
Грамадзяне гэтых дзяржаў могуць уязджаць у Беларусь без візы праз усе наземныя і паветраныя міжнародныя пункты пропуску “па сапраўдных дакументах”, знаходзіцца на беларускай тэрыторыі “не больш за 30 сутак з дня ўезду”.
13 снежня 2024 года бязвіз для жыхароў 38 еўрапейскіх краін працягнуты да канца 2025-га.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі перавысіла 3 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваBySol выключаны з Міжнароднага гуманітарнага фонду, але можа падаваць у яго заяўкі як гасцявая арганізацыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года палітвязнямі было прызнана больш за 4 тыс. чалавек — ШыянокМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ жніўні колькасць занятых у эканоміцы Беларусі вырасла на 8,2 тыс. чалавек (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 26 верасня — 15 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка