Ініцыятыва па дапамозе былым палітзняволеным “Volnyja” адмовілася ад супрацоўніцтва з BySol
26 верасня, Позірк. Ініцыятыва па дапамозе былым палітзняволеным “Volnyja” адмовілася ад супрацоўніцтва з Фондам салідарнасці BySol, паведамляецца на яе старонцы ў “Інстаграме”.
Сваё рашэнне ініцыятыва абгрунтоўвае так: “На працягу апошніх месяцаў мы ўважліва сачылі за працэсам разгляду выпадкаў, звязаных з абвінавачаннямі супраць Андрэя Стрыжака, і чакалі афіцыйнай высновы камісіі ды пазіцыі самога фонду. BySol прыняў рашэнне пакінуць Андрэя Стрыжака ў камандзе, хоць і ў абмежаваным фармаце. Ініцыятыва Volnyja не падтрымлівае пазіцыю і рашэнне BySol . Мы перакананыя, што, зыходзячы з вынікаў разгляду, Андрэй Стрыжак не можа заставацца ў камандзе фонду. Гэта стварае небяспечную прастору для атрымальння дапамогі.”
“Volnyja” выказалі салідарнасць і спачуванне ўсім, хто пацярпеў ад яго дзеянняў, у тым ліку былым палітзняволеным і асобам, якія звярталіся па дапамогу, і прызналі значны ўнёсак фонду BySoL у падтрымку беларусаў цягам апошніх гадоў.
“Аднак для нас прыярытэтнымі з’яўляюцца прынцыпы бяспекі, адказнасці і недыскрымінацыі”, — адзначыла ініцыятыва.
26 верасня стала вядома, што BySol выключаны з Міжнароднага гуманітарнага фонду (МГФ).
24 верасня 2025 года BySol паведаміў, што адмыслова створаная камісія рэкамендавала цалкам спыніць супрацу з сузаснавальнікам фонду Андрэем Стрыжаком пасля разгляду “12 кейсаў харасмента”.
Стрыжак з рашэннем камісіі не пагадзіўся, назваўшы яго “празмерным і непрапарцыйным як паводле сутнасці, так і паводле працэдуры”. Таксама ён паведаміў камісіі пра “асабістыя абавязацельствы, скіраваныя на выпраўленне нанесенай шкоды”.
У выніку было прынятае рашэнне, што Стрыжак працягне працу ў праекце, але ў “абмежаваным фармаце”, у прыватнасці, ён не будзе выконваць кіроўных функцый. Рашэнне пра захаванне супрацы было прынятае па выніках наступнага тайнага галасавання каманды фонду (без удзелу Стрыжака).
Падкрэслівалася, што ў “абмежаваным фармаце” сузаснавальнік фонду будзе працаваць да 19 сакавіка 2026 года. Стрыжак адхілены не толькі ад кіроўных, але і ад прадстаўніцкіх і ўстаноўчых функцый у BySol — “фармальна і нефармальна”.
Устаноўчыя функцыі перадаюцца дырэктару фонду Віталіюсу Моцкусу. Адзначаецца, што ўсе публічныя заявы Стрыжака цяпер не з’яўляюцца афіцыйнай пазіцыяй BySol.
21 ліпеня на “Еўрарадыё” выйшаў матэрыял “Андрэй Стрыжак і няпрошаныя дыкпікі”. У ім сцвярджалася, што кіраўнік BySol Стрыжак высылаў беларускім актывісткам і праваабаронцам дыкпікі (фатаграфіі свайго палавога члена). Некалькі прадстаўніц фемінісцкай супольнасці пацвердзілі “Еўрарадыё”, што ведаюць пра сітуацыю. Ім вядома сама меней пра сям падобных кейсаў. Дзве дзяўчыны падзяліліся са згаданым СМІ сваімі гісторыямі.
23 ліпеня BySol паведаміў, што Стрыжак адхілены ад “кіроўнай пасады” і “выканання прадстаўнічых функцый” у фондзе салідарнасці. Адзначалася, што адхіленне будзе дзейнічаць у “перыяд правядзення разбіральніцтва”, звязанага з абвінавачаннем Стрыжака ў харасменце.
У той жа дзень Стрыжак на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” адзначыў, у прыватнасці, што “ў жыцці кожнага чалавека бываюць учынкі, якія не робяць яму гонару”, і папрасіў прабачэння ва ўсіх, каго яго ўчынкі “маглі абразіць, закрануць або ўстрывожыць”.
Аб’яднаны пераходны кабінет заявіў пра недапушчальнасць любой праявы харасмента або дамаганняў, “выкарыстання свайго статусу ў грамадзянскай супольнасці дзеля паводзін, якія парушаюць асабістыя межы іншых людзей, закранаюць, зневажаюць, абражаюць жанчын і ствараюць прастору эмацыйнай, псіхалагічнай і фізічнай небяспекі для іх”.


- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску і яшчэ на сямі метэастанцыях 9 снежня зафіксаваныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВосем банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю з пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі ў гадавым вымярэнні павялічыліся ў трох рэгіёнах Беларусі — статкамітэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–9 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

