У Беларусі заблакаваны сайт праекта па дэананімізацыі чыноўнікаў “Бульбаш”

26 верасня, Позірк. На падставе пастановы пракурора Магілёўскай вобласці ў Беларусі “абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу “Бульбаш” з даменным імем bulb-ash.info”, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Адзначаецца, што такое рашэнне прынятае, бо сайт парушыў закон аб СМІ.
“На ім размяшчаліся інфармацыйныя матэрыялы, якія ўтрымлівалі заведама ілжывыя звесткі, скіраваныя на дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і кіравання, — заяўляе наглядны орган. — У шэрагу выпадкаў інфармацыя мела відавочна негатыўную ацэнку дзеянняў службовых асоб, а таксама абразу прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў. На рэсурсе размяшчаліся персанальныя даныя службовых асоб дзяржаўных органаў, у тым ліку пракурорскіх работнікаў”.
На згаданым сайце пазначана, што гэта “грамадскі праект супраціву, які фіксуе ў гісторыі імёны памагатых дыктатуры Лукашэнкі”. На ім апублікаваныя фатаграфіі і асабістыя звесткі суддзяў, сілавікоў, прадстаўнікоў бюджэтных арганізацый ды інш.
Паводле даных ICANN, даменнае імя зарэгістраванае 15 верасня 2025 года.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую палову чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.300 спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаЕўрапарламент асудзіў беларускія ўлады за пераслед палітычных актывістаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка

