Мінск 12:48

Другі дзень запар у Беларусі не фіксавалі выпадкаў гібелі на пажарах

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

21 студзеня, Позірк. Другі дзень запар і трэці ад пачатку года ў Беларусі не фіксавалі выпадкаў гібелі людзей на пажарах, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз штодзённых зводак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

З 6 раніцы 20 студзеня да 6 раніцы 21-га ў краіне адбылося 13 пажараў (як і днём раней, больш за ўсё ў Гомельскай вобласці — 6); траўмавана тры чалавекі, выратавана столькі ж.

Ад пачатку года ў Беларусі адбылося 360 пажараў — на 14,7% менш, чым за аналагічны перыяд 2024 года (422). Загінула 52 чалавекі (-20%; 65), траўмавана 33 (-10,8%; 37), выратавана 24 (-33,3%; 36).

Падзяліцца: