У рамках “пяцігодкі якасці” Лукашэнка распарадзіўся павысіць патрыятызм і падтрымліваць “агульнанацыянальны дыялог”
20 студзеня, Позірк. “Падтрыманне агульнанацыянальнага дыялогу” значыцца сярод задач, пастаўленых указам Аляксандра Лукашэнкі ад 17 студзеня “Аб пяцігодцы якасці” (да 2029 года).
Дакумент, апублікаваны на яго сайце, ахоплівае чатыры сферы. Акрамя ўказанага, у галіне “сацыяльных адносін” прадпісана павышаць нараджальнасць, умацоўваць інстытут сям’і, “традыцыйныя маральныя каштоўнасці” (не тлумачыцца, пра што менавіта размова) і патрыятызм.
Абяцана таксама “канструктыўнае развіццё грамадзянскай супольнасці” і павышэнне палітычнай культуры грамадзян.
Акрамя таго, указ ахоплівае эканоміку, “арганізацыю жыццядзейнасці людзей” і прававую сферу.
Пад “пяцігодкай якасці” маюцца на ўвазе “ўсебаковыя пераўтварэнні, накіраваныя на дасягненне высокіх стандартаў якасці жыцця, рост дабрабыту грамадства, павышэнне эфектыўнасці эканомікі і кіраўніцкай дзейнасці, аптымізацыю вытворчых працэсаў, паляпшэнне характарыстык тавараў (работ, паслуг)”.
Лукашэнка пастанавіў, што названыя задачы вырашаюцца “сумеснымі намаганнямі дзяржаўных органаў, арганізацый усіх форм уласнасці і грамадзян”.
Раней 2025 год быў аб’яўлены “Годам добраўпарадкавання”.
Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, іх узровень расце.
“Грамадзянскай супольнасцю” ў разуменні ўладаў з’яўляюцца толькі максімальна лаяльныя ім або прама падкантрольныя структуры. Любая ініцыятыўная грамадская дзейнасць можа пераследавацца, у тым ліку ў крымінальным парадку.

- Грамадства
- ЭканомікаКрасавіцкая інфляцыя ў Беларусі была ў 6 разоў вышэйшай за расійскуюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ красавіку найбольш падаражэлі камунальныя паслугі, за чатыры месяцы 2026 года — перасылка лістоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы 2026 года МАЗ прадаў на рынку РФ на 11% менш новых грузавікоў, чым за той жа перыяд 2025-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


