Лукашэнка мае намер абмеркаваць з Пуціным будаўніцтва другой АЭС у Беларусі
21 студзеня, Позірк. “У бліжэйшы час абмяркуем з прэзідэнтам Расіі [Уладзімірам Пуціным] пытанне будаўніцтва другой атамнай станцыі на тэрыторыі Беларусі”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня падчас наведвання Мінскага аўтамабільнага завода (на падставе паведамлення неафіцыйнага тэлеграм-канала яго прэс-службы).
Цягам апошніх гадоў Лукашэнка неаднаразова заяўляў пра магчымасць будаўніцтва другой атамнай станцыі. Ён даручаў чыноўнікам ацаніць мэтазгоднасць павелічэння колькасці энергаблокаў дзейнай Беларускай АЭС або збудавання яшчэ аднаго ядзернага энергетычнага аб’екта.
30 красавіка 2024 года падчас наведвання Касцюковіцкага раёна (Магілёўская вобласць) Лукашэнка прызнаўся, што яго “паступова апаноўвае думка пра магчымасць будаўніцтва яшчэ адной станцыі” ў Беларусі, “але над гэтым пытаннем яшчэ думаюць, рашэнне пакуль не прынятае”.
“Другая пляцоўка (раней як альтэрнатыва Астравецкай, дзе пабудавана БелАЭС, была вызначана Краснапалянская пляцоўка) знаходзіцца на ўсход ад Магілёва. Я сёння думаю: калі будзем будаваць другую АЭС, мы дзе гэтыя рэактары размесцім?” — падзяліўся ён роздумамі.
Збудаванне БелАЭС пад Астраўцом (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосень 2023 года. Першы энергаблок сілкуе энергасістэму краіны з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
Аб’ект пабудаваны паводле праекта дзяржкарпарацыі “Расатам” і пераважна за кошт расійскага крэдыту. Раней заяўлялася, што на станцыю выдаткавана 5,36 млрд долараў. Летась 1 красавіка Мінск павінен быў пачаць пагашаць гэты крэдыт, але невядома, ці гэта было зроблена.
(будзе дапоўнена)

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


