Прафсаюзны лідар Брыцікава і яшчэ 16 чалавек унесены КДБ у “спіс тэрарыстаў”
23 студзеня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 22 студзеня ўнёс яшчэ 17 чалавек у спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
У пералік, апублікаваны ў тэлеграм-канале КДБ, уключаныя Уладзімір Раманенка, Максім Сандракула, Вітольд Шалкевіч, Леанід Церабей, Наталля Антонава, Дзмітрый Голуб, Дзмітрый Колабаў, Максім Чахоўскі, Віталь Пацехін, Сяргей Ціханаў, Вікторыя Дамастой, Таццяна Сцепа, Алег Пятроўскі, Максім Мыслівец, Арцём Ліцевіч, Андрэй Сітнікаў, а таксама лідар незалежнага прафсаюза наваполацкага ААТ “Нафтан” (Віцебская вобласць), палітзняволеная Вольга Брыцікава (асуджаная на 5 гадоў пазбаўлення волі).
У “спісе тэрарыстаў” 1.328 пазіцый і 1.228 чалавек, мінімум 540 з іх — грамадзяне Беларусі. Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.

- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ чэрвені Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле росту спажывецкіх цэнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — чэрвені ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пабудавана менш жылля, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка