Прафсаюзны лідар Брыцікава і яшчэ 16 чалавек унесеныя КДБ у “спіс тэрарыстаў” (падрабязна)
23 студзеня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 22 студзеня ўнёс яшчэ 17 чалавек у спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
У пералік, апублікаваны ў тэлеграм-канале КДБ, уключаныя Уладзімір Раманенка, Максім Сандракула, Вітольд Шалкевіч, Наталля Антонава, Дзмітрый Голуб, Дзмітрый Колабаў, Максім Чахоўскі, Віталь Пацехін, Сяргей Ціханаў, Вікторыя Дамастой, Таццяна Сцепа, Алег Пятроўскі, Максім Мыслівец, Арцём Ліцевіч, Андрэй Сітнікаў, Леанід Церабей, а таксама лідар незалежнага прафсаюза наваполацкага ААТ “Нафтан” (Віцебская вобласць) Вольга Брыцікава.
Усе яны, акрамя Церабея, прызнаныя палітвязнямі.
Церабей, Шалкевіч, Антонава, Колабаў, Голуб і Дамастой (маці траіх непаўналетніх дзяцей) з’яўляюцца абвінавачанымі паводле арт.130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). Сандракуле інкрымінаваны арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).
Астатнія ўключаныя ў спіс адбываюць пакаранне паводле артыкулаў КК, якія ўлады выкарыстоўваюць для пераследу палітычных апанентаў.
8 красавіка 2024 года Брыцікава была асуджаная Віцебскім абласным судом у закрытым рэжыме на тры гады пазбаўлення волі паводле арт.130 КК. У жніўні 2024-га гэты ж суд таксама ў закрытым рэжыме прыгаварыў яе яшчэ да трох гадоў зняволення. Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч.1. арт. 130 і ч. 1 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) КК.
20 снежня 2024 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Брыцікавай у Вярхоўным судзе. Тэрмін другога прыгавора скарацілі на адзін год. Такім чынам, агульны тэрмін палітзняволенай складае 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Брыцікава адпрацавала на “Нафтане” 16 гадоў, яе звольнілі праз палітычную пазіцыю. Была адным з лідараў пратэстнага руху на “Нафтане” пасля выбараў 2020 года, агучвала патрабаванні работнікаў да ўладаў і кіраўніцтва прадпрыемства.
У “спісе тэрарыстаў” 1.328 пазіцый і 1.228 чалавек; мінімум 540 з іх — грамадзяне Беларусі. Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаВельмі радыя, што патрапілі ў цэль — BelPol пра рэакцыю ўладаў на дэананімізацыю членаў выбаркамаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП дасягнула 66% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПра палітвязняў у Беларусі трэба паднімаць больш шуму ў медыя і міжнародных арганізацыях — МуйжніексМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаУ наступныя гады ў Беларусі адбудзецца змена ўлады — спецдакладчык ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі заклікаў улады ў Мінску запрасіць яго ў краінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па Беларусі: Я буду часткай хору, які стане павышаць цану за рэпрэсііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка