Дзярждума РФ накіравала назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь
24 студзеня, Позірк. Дзяржаўная дума РФ накіравала назіральнікаў на выбары ў Беларусь, паведаміў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік ніжняй палаты расійскага парламента Вячаслаў Валодзін.
У сваім паведамленні ён падтрымаў Аляксандра Лукашэнку, заявіўшы, што той “адыграў у самыя няпростыя гады ключавую ролю ў абароне інтарэсаў дзяржавы”.
“Вонкавыя пагрозы”, паводле слоў Валодзіна, “з’ядналі” Беларусь і Расію.
“Мы разам будуем Саюзную дзяржаву, але кожны самастойны ў прыняцці рашэнняў”, — сцвярджае спікер Дзярждумы.
Ён таксама раскрытыкаваў Еўрасаюз, які “незадаволены” выбарамі ў Беларусі, хоць да асноўнага дня галасавання “яшчэ некалькі дзён”.
Цэнтрвыбаркам РФ паведамляе, што яго старшыня Эла Памфілава, а таксама члены камісіі Павел Андрэеў і Антон Лапацін таксама возьмуць удзел у назіранні за выбарамі ў Беларусі.
22 студзеня паведамлялася, што на выбары акрэдытавана 445 міжнародных назіральнікаў. З іх дзве траціны з’яўляюцца прадстаўнікамі постсавецкіх інтэграцыйных структур.
Нацыянальных назіральнікаў налічваецца 44.361, усе яны лаяльныя рэжыму Лукашэнкі.
Асноўны дзень галасавання — 26 студзеня.
Цяперашняя прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
Апрача Лукашэнкі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта зарэгістраваныя лідары трох праўладных партый — Алег Гайдукевіч (ЛДПБ), Сяргей Сыранкоў (КПБ) і Аляксандр Хіжняк (РППС). Яшчэ адзін кандыдат — былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая, якая пазіцыянуе сябе як “дэмакратычную альтэрнатыву”, аднак крытыкуе не Лукашэнку, а яго апанентаў, якія знаходзяцца ў турме або за мяжой.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, ПалітыкаПерад выбарамі ўлады спрабуюць схаваць маштабы рэпрэсій — сацыёлаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская ў лютым здзейсніць візіт у ПарыжМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры гады будаўніцтва кватэр у Беларусі зменшылася на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал у 2024 годзе выраслі на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка з'яўляецца "аднаасобным лідэрам злачыннай арганізацыі" — экс-супрацоўнік ГенпракуратурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаДзеянні Лукашэнкі кваліфікуюцца як тэрарызм, захоп улады і злачынствы супраць бяспекі чалавецтва — сябра КР Кірылюк (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаПраваабаронцы назвалі выбары "прапагандысцкім шоу" і нагадалі пра палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛатушка: Шэраг краін адмовіўся далучацца да пазову Літвы ў МКС па Лукашэнку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка