Тры чалавекі загінула на пажарах у Беларусі за мінулыя суткі
26 студзеня, Позірк. Тры чалавекі загінула на пажарах у Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 25 студзеня да 6:00 26 студзеня), сведчыць аператыўная зводка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Два трагічныя выпадкі адбыліся ў Брэсцкай вобласці: пры тушэнні пажару ў жылым доме ў вёсцы Луткі (Столінскі раён) ратавальнікі знайшлі цела мужчыны 1985 года нараджэння, у вёсцы Кормуж (Лунінецкі раён) — мужчыны 1942 г.н.
Яшчэ адно жыццё агонь забраў у Мінскай вобласці: загінулага мужчыну 1953 г.н. знайшлі ў лецішчы на тэрыторыі садовага таварыства каля вёскі Масцішча (Дзяржынскі раён).
Акрамя таго, у выніку пажару ў кватэры аднапавярховага двухкватэрнага дома ў Барысаве (Мінская вобласць) апёкі атрымалі грамадзянін (1947 г.н.) і яго жонка (1949 г.н.). Паведамляецца, што на іх загарэлася адзенне — у выніку “ўспышкі пароў вадкасці з утрыманнем спірту пры прыгатаванні самагону”. Абодва гаспіталізаваныя.
Ад пачатку года ў Беларусі адбылося 436 пажараў — на 11,9% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (495). Загінула 63 чалавекі (-18,2%; 77), траўмавана — 40 (-4,8%; 42).
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год Беларуская эканоміка страціла больш за 10 тыс. работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ЕС уключыць "дэмакратычную Беларусь" у праграмы Усходняга партнёрства (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства27 студзеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 42-гадовай даўніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 27 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага продажаў тавараў айчыннай вытворчасці ў 2024 годзе знізілася да 56,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка