Лукашэнка прызнаў звальненні паводле палітычных матываў пасля падзей 2020 года

26 студзеня, Позірк. На прэс-канферэнцыі ў Мінску 26 студзеня Аляксандр Лукашэнка не стаў адмаўляць факты масавага звальнення людзей паводле палітычных матываў пасля падзей 2020 года.
Ён заявіў, у прыватнасці, што журналістам, якія не падтрымліваюць уладу, “складана дараваць”, бо гэта “публічныя людзі”.
Паводле яго слоў, не павінны працаваць таксама “распіяраныя зоркі”, якія выступілі супраць улады: “А гэта ж яны дэманстравалі [свае погляды] пры ўсім народзе беларускім. Ну як яны зараз выйдуць на сцэну пры нашай падтрымцы? Вядома, мы такіх не падтрымліваем. Ну і нічога, вунь моладзь такая вырасла, што прыемна паглядзець”.
Заявіўшы, што цяпер у Беларусі звальненні палітычных апанентаў не адбываюцца, Лукашэнка сказаў, што раней “былі вось гэтыя перагібы”. “Вось ты такі-сякі, ды ты і заслугоўваеш гэтага, каб цябе звольнілі. Але не трэба, чалавек усвядоміў, што ён не меў рацыі. Таму мы гэтую сітуацыю пераламалі. Калі дзесьці адступіўся чалавек, звольніць яго. Не трэба яго звальняць. Трэба даць чалавеку шанец. Я не кажу, каб дараваць яму. Яму трэба даць шанец”, — адзначыў прамоўца.
Паводле яго сцвярджэння, людзі з апазіцыйнымі поглядамі ў Беларусі “на кантролі ўсё адно”. “Мы ж бачым, які ён, — удакладніў Лукашэнка. — Яны ўсе, яны зразумелі, што яны не мелі рацыі. Яны сёння нармальна працуюць. У большасці сваёй нармальна. І яны лепш ацэняць, больш нас ацэняць за тое, што мы далі ім шанец. А проста так чалавека ўзяць, выкінуць на вуліцу… Ну і куды ён пойдзе? Яму ж сям’ю карміць трэба, яшчэ чагосьці. Ён возьме нож і пойдзе пад мост, будзе нам кагосьці рэзаць, забіваць. Значыць кліентам будзе нашай міліцыі або паліцыі, як у вас, і гэтак далей”.
Лукашэнка сказаў, што “па гэтым пытанні тэма закрытая”, улады не будуць “бегаць за кожным і караць”.
Цяпер 42 прадстаўнікі СМІ знаходзіцца ў месцах несвабоды.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі працягваюцца ў Беларусі з 2020 года, перад выбарамі яны ўзмацніліся.
Канстытуцыя Беларусі гарантуе грамадзянам свабоду выказвання меркаванняў.
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе ў Беларусі было прададзена ў 2,3 раза больш легкавых аўто, чым у 2023-м — БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у першым квартале павялічылася на 1,7%, годам раней рост быў 6,8% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 37,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку продажы "БелДжы" ў Расіі ў гадавым вымярэнні знізіліся на 11,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамысловы ўлоў рыбы ў Беларусі за 12 гадоў скараціўся ў 1,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПамерла сястра загінулага добраахвотніка Парфянкова, яна адмаўлялася з'язджаць з Беларусі, нягледзячы на пераслед (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваГарэцкі: БАЖ фіксуе выпадкі, калі пад выглядам журналістаў да людзей звяртаюцца трэція асобы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць спраў аб банкруцтве павялічылася ў гадавым вымярэнні амаль на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+