Мінск 18:06

Долар, еўра і юань патаннелі на таргах 23 красавіка

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

23 красавіка, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюта патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 23 красавіка.

Курс долара знізіўся да 2,8040 рубля (-0,24%; -0,0068), еўра — да 3,2676 (-0,15%; -0,0049), юаня — да 4,1170 за 10 (-0,24%; -0,0097).

Расійскі рубель падаражэў да 3,7623 за 100 (+0,31%; +0,0118).

На мінулым працоўным тыдні (13–17 красавіка) каціроўка долара знізілася на 0,8% (з 2,8569 да 2,8341), еўра — на 0,6% (з 3,3452 да 3,3252), юаня — на 0,96% (з 4,21); расійскага рубля — вырасла на 0,03% (з 3,74 да 3,7412 за 100).

За першы квартал 2026 года Беларусь заняла восьмае месца паводле росту афіцыйнага курсу долара да нацвалюты — 1,66% (з 2,9027 да 2,9508 рубля), сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў. Наперадзе: Малдова — 5,10%, Расія — 3,92%, Таджыкістан — 3,75%, Украіна — 3,32%, Латвія, Літва і Эстонія — 2,19%.

Падзяліцца: