Расійскі ракетны комплекс “Арэшнік” даставяць у Беларусь “з дня на дзень”, сцвярджае Лукашэнка

26 студзеня, Позірк. “З дня на дзень” расійскі ракетны комплекс “Арэшнік” будзе дастаўлены ў Беларусь, заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня на прэс-канферэнцыі.
“Мы не адмаўляемся ад ядзернай зброі, але гэта страшная зброя. Але “Арэшнік”… Няхай будзе ў нас”, — сказаў ён.
Адказваючы на пытанне аб размяшчэнні зброі, ён адзначыў: “Бліжэй да Смаленска — я так мару. А там паглядзім. Трэба пэўную адлегласць. Гэта дрэнна, калі твае аб’екты паражэння вельмі блізка, але і калі вельмі далёка, яны могуць несці меншую нагрузку. Я не кажу, што пад Смаленскам, я проста цяпер так думаю”.
Пазней, адказваючы ўжо на іншае пытанне, Лукашэнка сказаў, што “ўсё роўна, будуць яны ў Смаленску або ў Оршы”: “Для нас усё роўна. А нам важна, каб ракеты сярэдняй далёкасці амерыканскія не патрапілі на тэрыторыю Еўропы, таму што яны могуць быць абсталяваныя ядзерным кампанентам”.
Пры гэтым, кажучы пра тэрміны пастаўкі “Арэшніка”, ён паведаміў, што “гэта не гарыць”.
Паводле слоў Лукашэнкі, ён “пажартаваў”, калі раней заяўляў пра неабходнасць размясціць у Беларусі 10 такіх ракетных комплексаў. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зрабіў яму на гэты конт “заўвагу”, бо Расія не абяцала такую колькасць гэтага ўзбраення, дадаў прамоўца.
“Вядома, я разумею, 10 комплексаў, вы што. Гэта шалёныя грошы. Прамысловасць у Расіі не толькі ж “Арэшнікі” вырабляе, яна не зможа. Гэта, напэўна, нават за тры гады не вырабіць, я гэта разумею. Дастаткова аднаго комплексу “Арэшнік” для таго, каб абараніць Беларусь. <…> [Будзе] трэба, мы яшчэ ў Расіі сёе-тое возьмем і папросім. Ну а калі ўжо вельмі нешта надзвычайнае і патрэбен будзе “Арэшнік”, ну дык мы адвядзём яго з Расіі. У нас гэта па бяспецы тэрыторыя, якая падлягае абароне агульнымі намаганнямі, і сумесная групоўка Беларусі і Расіі створаная. Якая вайна ва Украіне б ні ішла, а гэтая групоўка ў нас існуе”, — сказаў Лукашэнка.
Упершыню аб жаданні размясціць “Арэшнік” на тэрыторыі Беларусі ён заявіў 28 лістапада 2024 года на палях саміту АДКБ у Астане (Казахстан).
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 6 снежня 2024 года ў Мінску Лукашэнка і Пуцін падпісалі дагавор аб гарантыях бяспекі РФ і Беларусі. Расійскі прэзідэнт у той жа дзень заявіў, што гэты дакумент “вызначае ўзаемныя саюзніцкія абавязацельствы па забеспячэнні абароны, абарону суверэнітэту, незалежнасці і канстытуцыйнага ладу” дзвюх краін. Ён у чарговы раз нагадаў, што “гаворка ў тым ліку ідзе і аб расійскай тактычнай ядзернай зброі”, як ён сцвярджае, размешчанай “на прапанову” Лукашэнкі на тэрыторыі Беларусі.
На згаданым пасяджэнні Лукашэнка публічна папрасіў разгарнуць у Беларусі комплекс “Арэшнік”. Пуцін не выключыў такую магчымасць. “Гэта стане магчымым, думаю, у другой палове наступнага года па меры нарошчвання выпуску такіх комплексаў, серыйнага выпуску гэтых комплексаў у Расіі і па меры паступлення гэтых ракетных сістэм на ўзбраенне расейскіх войскаў стратэгічнага прызначэння”, — сказаў прэзідэнт Расіі.
На палях саміту Еўразійскага эканамічнага саюза 26 снежня ў Ленінградскай вобласці РФ Лукашэнка заявіў, што Беларусь можа размясціць на сваёй тэрыторыі “пакуль дзясятак” комплексаў “Арэшнік”, а “далей паглядзім”.
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа шэсць дзён небывалага для пачатку сакавіка цяпла абноўлена каля 270 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка