Ціханоўская падзякавала ЗША за вызваленне амерыканскай грамадзянкі ў Беларусі
26 студзеня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская “вітала” на сваёй старонцы ў сацсетцы X вызваленне з месцаў зняволення амерыканскай грамадзянкі Анастасіі Нуфер.
“Дзякуй нашым амерыканскім сябрам за вашую абарону ад яе імя і ад імя ўсіх палітычных вязняў у Беларусі. Кожны з іх павінен быць вызвалены. Мы працягнем змагацца за вызваленне ўсіх несправядліва затрыманых”, — напісала Ціханоўская.
Пра вызваленне Нуфер паведаміў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа. Паводле яго слоў, гэта адбылося дзякуючы прэзідэнту Дональду Трампу. Дзяржсакратар назваў Нуфер невінаватай. Падрабязнасцяў Рубіа не паведаміў.
Інфармацыі пра гэтую жанчыну ў публічнай прасторы няма. Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў, што ёй 48 гадоў і апублікаваў яе фота з сацсетак. Невядома, у сувязі з чым Нуфер была асуджаная.
На прэс-канферэнцыі 26 студзеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што вызваляе палітвязняў “выключна з прынцыпаў гуманнасці, а не таму, што нехта захацеў”.
“Ну, просяць нас і Злучаныя Штаты Амерыкі, і іншыя. Яны малайцы ў гэтым плане, яны абараняюць… У нас жа і амерыканскія грамадзяне [у зняволенні] маюцца. Мы іх чуем наўпрост, без усялякіх нашых “опаў” (апазіцыянераў. — “Позірк”.) вядзем з імі дыялог. Я думаю, і там, і тут людзі разумныя — дамовімся. Калі яны там не забівалі ў нас, не гвалтавалі, мы разгледзім гэтае пытанне, але калі яны груба парушылі Крымінальны кодэкс, я не магу гэта зрабіць, таму што заўтра мяне пачнуць <… > квасіць, я гэтага таксама не хачу”, — дадаў Лукашэнка.
17 студзеня на тэлеканале АНТ у рамках прапагандысцкага праекту “Свабода слова” было паказанае інтэрв’ю з палітвязнем грамадзянінам Беларусі і ЗША Юрыем Зянковічам. У эфіры ён быў прадстаўлены як “амерыканскі адвакат, палітолаг, эксперт”. Інтэрв’ю запісвалася на волі, мужчына быў апрануты ў гарнітур. Ці працягвае ён адбываць пакаранне (13,5 года пазбаўлення волі), невядома. Да таго на АНТ выйшлі інтэрв’ю з журналістамі, якія раней супрацоўнічалі з “Радыё Свабода”, палітвязнямі Андрэем Кузнечыкам, Ігарам Лосікам і Ігарам Карнеем.
5 верасня 2022 года Мінскі абласны суд прыгаварыў Зянковіча да 11 гадоў зняволення паводле ч. 1 арт. 357 (змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва такім фарміраваннем), ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) і ч. 3 арт. 130 (узбуджэнне сацыяльнай варожасці і варажнечы паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненыя групай асоб).
Пры гэтым мужчына заключыў дасудовае пагадненне са следствам, якое прадугледжвае прызнанне віны і, пры неабходнасці, садзейнічанне ў выкрыцці іншых фігурантаў справы.
У кастрычніку 2024 года суд Ленінскага раёна Магілёва прыгаварыў Зянковіча яшчэ да 2 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы).
У верасні 2024-га Зянковіч звярнуўся да Лукашэнкі з вуснай просьбай аб памілаванні і магчымасці вярнуцца ў ЗША. Заяву ён зрабіў у прадэманстраваным 19 верасня на тэлеканале “Беларусь 1” фільме “Забойная змова. Цэль — Лукашэнка”.
Як грамадзянін ЗША ён таксама звярнуўся на той момант да кандыдатаў на пасаду прэзідэнта краіны Камалы Харыс і Дональда Трампа з просьбай паспрыяць яго “найхутчэйшаму вяртанню ў Злучаныя Штаты”.
- Грамадства27 студзеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 42-гадовай даўніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 27 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага продажаў тавараў айчыннай вытворчасці ў 2024 годзе знізілася да 56,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка