Гендакладчык ПАСЕ па Беларусі: Так званыя выбары — прыклад антыдэмакратычнага праўлення Лукашэнкі

27 студзеня, Позірк. “Ніякага даверу. Ніякай легітымнасці”, — такім чынам генеральны дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па пытанні аб дэмакратычнай Беларусі Рышард Петру ацаніў 26 студзеня мерапрыемства, што адбылося ў той дзень, якое афіцыйны Мінск лічыць “прэзідэнцкімі выбарамі”.
“Так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі сёння служаць прыкладам рэпрэсіўнага, антыдэмакратычнага праўлення Лукашэнкі на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў. <…> Мы выступаем разам з народам Беларусі за дэмакратычную будучыню, заснаваную на павазе правоў чалавека і вяршэнстве закона”, — напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Па выніках гэтага мерапрыемства Цэнтрвыбаркам абвясціў пераможцам Аляксандра Лукашэнку, які, як сцвярджаецца, атрымаў 86,82% галасоў.
Незадоўга да асноўнага дня галасавання, 22 студзеня, Петру заяўляў, што “беларускі народ пазбаўляюць права ўдзельнічаць у свабодных і справядлівых выбарах”. Ён нагадаў пра рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі, якія прывялі да з’яўлення палітвязняў і масавай эміграцыі.
6 студзеня кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская абмеркавала з дакладчыкамі ПАСЕ падрыхтоўку новай рэзалюцыі па Беларусі і ўдзел дэлегацыі беларускіх дэмсіл у рамках яе зімовай сесіі 27–31 студзеня ў Страсбургу.
Год таму ПАСЕ прыняла рашэнне аб увядзенні інстытута генеральнага дакладчыка па Беларусі і ўдзеле дэлегацыі дэмакратычных сіл краіны ў сесіях ПАСЕ. У будынку ПАСЕ афіцыйна адкрыўся офіс беларускіх дэмсіл.
У чэрвені 2023 года ПАСЕ прыняла адмысловы даклад аб становішчы беларусаў за мяжой з рэкамендацыямі для парламентаў і ўрадаў аб падтрымцы іх легалізацыі і мабільнасці. У развіццё даклада праз год была арганізаваная адмысловая практычная канферэнцыя “Люксембургскія рашэнні”, на якой былі выпрацаваныя канкрэтныя прапановы па імплементацыі рэкамендацый.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот у першым квартале павялічыўся на 6%, годам раней рост складаў 10,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПрамвытворчасць за тры месяцы скарацілася на 3,4%, год таму быў рост на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


