Прэзідэнт В’етнама стаў дзясятым лідарам дзяржавы, які павіншаваў Лукашэнку з прадаўжэннем уладных паўнамоцтваў

27 студзеня, Позірк. Прэзідэнт В’етнама Лыонг Кыонг павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з прадаўжэннем уладных паўнамоцтваў з дапамогай электаральнай кампаніі 26 студзеня.
“В’етнам заўсёды ўважліва сочыць і з задавальненнем назірае за поспехамі, якіх дасягнуў пад вашым кіраўніцтвам беларускі народ у справе сацыяльна-эканамічнага развіцця і ўмацавання міжнародных пазіцый краіны, — цытуе тэкст віншавання прэс-служба Лукашэнкі. — В’етнам надае вялікае значэнне ўмацаванню і развіццю традыцыйнай дружбы з Беларуссю. Перакананы, што дзякуючы рашучасці лідараў і народаў дзвюх краін шматграннае супрацоўніцтва паміж В’етнамам і Беларуссю будзе і надалей прыносіць яшчэ больш вынікаў у імя агульных інтарэсаў двух народаў, у імя міру, стабільнасці і развіцця ў рэгіёне і свеце”.
Раней паведамлялася, што Лукашэнку павіншавалі лідары дзевяці дзяржаў: прэзідэнты Уладзімір Пуцін (Расія), Касым-Жамарт Такаеў (Казахстан), Шаўкат Мірзіёеў (Узбекістан), Эмамалі Рахмон (Таджыкістан), Ільхам Аліеў (Азербайджан), Садыр Жапараў (Кыргызстан), Нікалас Мадура (Венесуэла), старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін, прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф.
Таксама віншаванні выказалі генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Імангалі Тасмагамбетаў, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, Лукашэнка атрымаў 5.136.293 галасы (86,82%), Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) — 189.740 (3,21%), Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі) — 119.272 (2,02%), Ганна Канапацкая (былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года) — 109.760 (1,86%), Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці) — 102.729 (1,74%). Супраць усіх прагаласавала 213.277 выбаршчыкаў (3,60%).
Канчатковыя вынікі выбараў-2025 будуць падведзеныя 3 лютага.
Прадстаўнікі многіх дэмакратычных краін Захаду ўжо заявілі, што не прызнаюць вынікі выбараў і Лукашэнкі ў якасці прэзідэнта Беларусі.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 26 траўня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка пра сітуацыю з Мельнікавай: За што мне павінна быць сорамна?Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка пра "пашпарт новай Беларусі": Мы гэты праект працягваем, мы яго давядзем да канцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя ўпершыню перашкаджала беларускаму праваабаронцу Кісляку праводзіць пікет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа няпоўны травень Латвія спыніла больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь красавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+