У 2024 годзе Літва прызнала пагрозай нацбяспецы амаль 600 беларусаў

29 студзеня, Позірк. У 2024 годзе 598 грамадзян Беларусі было прызнана пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы, паведамляе партал навінаў Delfi са спасылкай на Дэпартамент міграцыі пры МУС гэтай балтыйскай дзяржавы.
Таксама пагрозай нацбяспецы было прызнана 125 расіян — у 4,8 раза менш, чым беларусаў.
Паведамляецца, што 179 з 598 грамадзян Беларусі адмовілі ў выдачы часовага віду на жыхарства ў Літве, 232 — не працягнулі дзеянне гэтага дакумента. Віды на жыхарства былі скасаваныя для 175 беларусаў. Яшчэ тром не выдалі пастаянны від на жыхарства, дзевяцярых пазбавілі гэтага дакумента.
23 снежня стала вядома, што Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе падоўжыць да 2 траўня 2026 года дзеянне закона аб абмежавальных мерах у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі.
У абгрунтаванні адпаведнага рашэння адзначаецца, што вайна супраць Украіны, развязаная Расіяй, працягваецца, таму прычыны для прыняцця закона “не зніклі”.
Пры гэтым спікер Сейма Літвы Саўлюс Сквярняліс у інтэрв’ю BNS не выключыў магчымасці ўзмацнення жорсткасці абмежавальных мер: “Я не сумняваюся, што пасля працэсу, які будзе называцца выбарамі ў Беларусі, нас чакае велізарны выклік. Пытанне аб санкцыях і іх маштабах, асабліва калі гаворка ідзе пра Беларусь, магчыма, зменіцца, але не ў бок змяншэння. Гэта звязана з пагрозай нашай нацыянальнай бяспецы”.
Ён падкрэсліў, што ўсе гэтыя абмежаванні павінны быць “разумнымі” і не павінны парушаць інтарэсы людзей, якім Літва “дала магчымасць часова жыць” у краіне, але ўсе рашэнні неабходна “разглядаць праз прызму бяспекі”.
Вышэйзгаданы закон прыпыніў прыём заяў на атрыманне шэнгенскіх і нацыянальных віз ад грамадзян Расіі і Беларусі за выключэннем выпадкаў, калі МЗС Літвы выступае пасярэднікам у прыёме дазволаў на часовае пражыванне ў Літве. Выключэнне робіцца толькі для тых, хто мае дзеючую шэнгенскую або нацыянальную візу, від на жыхарства ў Літве ці іншай краіне ЕС.
Расіян і беларусаў, якія прыбываюць з-за межаў межаў ЕС, дадаткова правяраюць на наяўнасць пагроз нацыянальнай бяспецы, грамадскаму, дзяржаўнаму парадку, унутранай бяспецы.
Таксама яны не могуць увозіць або вывозіць украінскія грыўны, забаронены ўвоз у Літву сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў расійскага ці беларускага паходжання.
Сейм Літвы ўпершыню ўвёў нацыянальныя санкцыі для грамадзян Расіі і Беларусі ў 2023 годзе.
Урад Латвіі 18 снежня прыняў рашэнне падоўжыць узмоцнены памежны кантроль на мяжы з Беларуссю да 30 чэрвеня 2025 года.
Рашэнне падоўжанае “для забеспячэння недатыкальнасці дзяржаўнай мяжы і прадухілення пагроз дзяржаве, а таксама для прадухілення пранікнення асоб у краіну ў недазволеным месцы і ў недазволены час”.
- Эканоміка
- ПалітыкаЛябедзька лічыць важным правядзенне сустрэчы альянсу "За дэмакратычную Беларусь" у Італіі, якая мае ўплыў у ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала Фларэнцыю прымаць беларускіх мастакоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваМНС прызнала праблему з усё большай смяротнасцю на пажарахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць патанулых з пачатку 2025 года вырасла на 22% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства