Мінск 00:29

28 студзеня Польшча спыніла рэкордную за паўтара месяца колькасць спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: Польская памежная варта

29 студзеня, Позірк. “Больш за 40″ спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі спынілі польскія службы 28 студзеня. Гэта рэкорд за апошнія паўтара месяца, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз аператыўных звестак польскай памежнай варты.

Летась 14 снежня было папярэджана 52 спробы, у далейшым іх колькасць вар’іравалася ад 0 да 28.

З 1 да 26 студзеня Польшча спыніла “больш за 160“ спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў на сваю тэрыторыю, паведаміў “Позірку“ прэс-сакратар памежнай варты Анджэй Юзьвяк. З улікам наступных двух дзён (2 і “больш за 40“) за 28 дзён 2025 года папярэджана больш за 200 спробаў.

Калі прыняць за разліковую лічбу 200, то гэта ў 2,3 раза больш, чым за ўвесь студзень мінулага года (87 спробаў).

Значна вырасла актыўнасць нелегалаў і на іншых кірунках. З 1 па 28 студзеня Латвія прадухіліла 125 спробаў — у 25 разоў больш, чым за ўвесь студзень 2024 года (5), Літва — 16, або ў 4 разы больш (4).

Агулам з пачатку года суседнія краіны Еўрасаюза спынілі не менш за 341 незаконную спробу пераходу мяжы з боку Беларусі — у 3,6 раза больш, чым за студзень 2024 года (96).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: