Мінск 02:14

Два чалавекі загінула на пажарах у Беларусі за мінулыя суткі, з пачатку года — 73

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

30 студзеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 29 студзеня да 6:00 30 студзеня) на пажарах у Беларусі загінула два чалавекі, сведчыць аператыўная зводка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Трагедыі адбыліся ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці і Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці.

З пачатку года ў Беларусі адбылося 495 пажараў — на 8,8% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (543). Загінула 73 чалавекі (-9,9%; 81), траўмавана – 49 (+6,5%; 46).

Падзяліцца: