Мінск 00:12

За апошнія пяць дзён у Беларусі абноўлена 129 тэмпературных рэкордаў, у тым ліку амаль 120-гадовай даўніны

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

30 студзеня, Позірк. 129 тэмпературных рэкордаў перапісана на беларускіх метэастанцыях за апошнія пяць дзён, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

Тры дні запар, 27-29 студзеня, абнаўляліся абсалютныя максімумы за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў (з 1881 года): 27-га — 12,8 градуса цяпла ў Пінску (было 10 у 1983 годзе ў Брэсце), 28-га — 11 У Брэсце (10,5 у 1983-м у Высокім), 29-га — 10,9 у Брэсце (9,6 у 2002-м там жа).

У Мінску рэкорды перапісваюцца трэці дзень запар. 29 студзеня паветра ў сталіцы прагрэлася да 6,8 градуса (было 5,5 у 2002 годзе). Абнавіліся экстрэмумы і ў астатніх абласных цэнтрах: у Гродне — 8,5 (7,8 у 1983 годзе), Гомелі — 7,3 (6,3 у 2002-м), Магілёве — 6,7 (3,9 у 2002-м), Віцебску — 6,6 (3,9 у 2016 годзе).

У Мар’інай Горцы на 1 градус перавышаны рэкорд дня, які трымаўся з 1906 года (7 супраць 6).

Згодна з прагнозам Белгідрамета, днём 30 студзеня чакаецца да 12 градусаў вышэй за нуль пры гістарычным рэкордзе 9,7 (у 2002 годзе ў Высокім). 31 студзеня — да 10. Затым пахаладае: днём 1 лютага — не вышэй плюс 5, 2-га — да 2 градусаў вышэй за нуль.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: