Розніца ў аплаце працы мужчын і жанчын за 3 гады скарацілася больш чым у чатыры разы — даныя Белстата
31 студзеня, Позірк. Розніца ў аплаце працы мужчын і жанчын складае 5,8%, паведамляюць дзяржаўныя медыя са спасылкай на старшыню Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іну Мядзведзеву.
Перад выніковай калегіяй Белстата 31 студзеня ў Мінску чыноўніца паведаміла журналістам, што ведамства правяло “эксперыментальны разлік скарэкціраванага паказчыка гендэрнага разрыву ў аплаце працы паводле даных 2021 года па статыстыцы працы”. “Гэта найбольш цікавы паказчык. Паводле даных 2021 года розніца ў аплаце працы ў жанчын і мужчын склала 24,3%, зразумела, на карысць мужчын”, — сказала яна.
Такім чынам, разрыў скараціўся прыкладна ў 4,2 раза.
ДзяржСМІ адзначаюць, што “метадалогія разліку выключае ўплыў галіновага фактару, прыналежнасці да групы заняткаў, стажу і ўзроўню адукацыі на аплату працы”. У выніку “пацверджаная выснова пра адсутнасць істотнага разрыву ў заробку ў залежнасці ад полу работніка”.
“Сёння Беларусь дае магчымасць для жанчыны атрымліваць такі ж заробак, як і ў мужчыны”, — сцвярджае Мядзведзева.
Паводле даных Белстата, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва (даходы з улікам інфляцыі) у студзені — лістападзе 2024 года павялічыліся на 9,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў снежні 2024 года склаў 2.693,9 рубля — на 362,1 больш (+15,5%), чым у лістападзе (2.331,8).
У 2023 годзе рэальныя даходы выраслі на 6,3% (пры плане ўладаў 4,1%), у 2022-м было адзначана скарачэнне на 3,6% (пры плане павялічыць іх на 2%).
Спажывецкія цэны ў снежні 2024 года выраслі на 0,6%, за ўвесь мінулы год — на 5,2%.
Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны былі вырасці на 3,5%, рэальныя заробкі — на 3,9%, намінальны сярэднямесячны заробак павінен быў складаць не менш за 2.087 рублёў (у бюджэтным сектары — не менш за 1.634).
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах вырасла на 28,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства30 студзеня тэмпературныя рэкорды абнавіліся на ўсіх метэастанцыях Беларусі, у Жлобіне — новы максімум месяца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка