Сянько пераабраны кіраўніком праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў

31 студзеня, Позірк. Юрый Сянько пераабраны на пасаду старшыні праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, рашэнне пра гэта 31 студзеня прыняў X з’езд ФПБ, паведамляе прэс-служба прафцэнтра.
Кажучы пра стварэнне прафарганізацый на прыватных прадпрыемствах, чаго ад ФПБ патрабуе Аляксандр Лукашэнка цягам апошніх 10 гадоў, ён заявіў: “У большасці сваёй бізнес нас пачуў”.
“Паразуменне ёсць, дзверы перад намі, як правіла, ужо не закрываюць. І за апошнія гады створана больш за 6 тыс. новых прафсаюзных арганізацый. Разам з тым цяпер нам трэба працаваць над падвышэннем якасці прафсаюзнай працы ў створаных арганізацыях”, — дадаў ён.
“Наступным крокам” кіраўнік ФПБ назваў прапанаванае ўнясенне ў Працоўны кодэкс нормы, “што вызначае дакладныя тэрміны падпісання калектыўнай дамовы”.
Перад пачаткам форуму Сянько, віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч і кіраўнік Саюза некамерцыйных арганізацый “Канфедэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў)” Анатоль Харлап падпісалі генеральнае пагадненне паміж урадам, рэспубліканскім аб’яднаннем наймальнікаў і прафсаюзаў па пытаннях занятасці, аплаты працы, сацыяльных гарантый на найбліжэйшыя пяць гадоў.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, які выступіў на форуме, заявіў, што на прэзідэнцкіх выбарах 26 студзеня ФПБ зрабіла “велізарны ўнёсак, не толькі згуртаваўшы беларускае грамадства <…>, але і арганізаваўшы цэнтр грамадскага назірання” (арганізацыя больш за 20 гадоў традыцыйна падтрымлівае Лукашэнку, Сянько ўзначальваў яго ініцыятыўную групу. — “Позірк”.).
Былы амбасадар у Кітаі і экс-старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта ўзначальвае ФПБ з красавіка 2024 года.
Міхаіл Орда, які кіраваў ФПБ з 2015 года, пакінуў пасаду ў сувязі з атрыманнем чарговага дэпутацкага мандата. Ён ужо працаваў у Палаце прадстаўнікоў у 2000–2012 гадах, а ў 2016–2019 гадах лічыўся членам Савета Рэспублікі.
Федэрацыя прафсаюзаў актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі выбарчых кампаній (членства ў выбаркамах, назіранне), з’яўляецца цалкам праўладнай арганізацыяй.
10 лістапада 2020 года Лукашэнка на сустрэчы з Ордам заявіў, што да канца таго года “прафсаюзныя арганізацыі будуць створаныя на ўсіх прыватных прадпрыемствах”, інакш яны “будуць ліквідаваныя”. Гэта не першы яго зварот да тэмы.
Пасля падзей 2020 года ўлады разграмілі незалежны прафсаюзны рух. 18 і 19 красавіка 2022 года па краіне прайшла хваля вобшукаў і затрыманняў актывістаў. Праваабаронцы прызналі пацярпелых ад рэпрэсій прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў палітвязнямі.
12, 14 і 18 ліпеня 2022 года Вярхоўны суд прыняў рашэнні аб ліквідацыі ўсіх незалежных прафсаюзных аб’яднанняў: Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў і тых арганізацый, што ўваходзілі ў яго склад: прафсаюза РЭП, Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ), Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ), Беларускага незалежнага прафсаюза гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў (БНП).
Міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі асудзілі дзеянні беларускіх уладаў. Камітэт па выкананні нормаў Міжнароднай арганізацыі працы заклікаў неадкладна аднавіць права працоўных на свабоду асацыяцый. МОП пачаў працэдуру ўвядзення санкцый, якія былі прынятыя ў чэрвені 2023 года.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка