МУС спыніла спробу вывазу ў Расію буйной партыі каляровых металаў
26 кастрычніка, Позірк. Аб спыненні чарговай спробы вывазу ў Расію буйной партыі металу паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што ў Лагойскім раёне (Мінская вобласць) супрацоўнікі ведамства спынілі грузавік “Даф” з паўпрычэпам пад кіраваннем 30-гадовага жыхара пастаў (Віцебская вобласць).
“Пры аглядзе транспартнага сродку міліцыянеры выявілі больш за 22 т лому каляровых металаў без суправаджальных дакументаў. Кіроўца растлумачыў, што перавозіў яго паводле даручэння наймальніка, 53-гадовага мінчука, для далейшай рэалізацыі ў Расіі. Уладальнік каляровага металу збіраў яго на тэрыторыі сталіцы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Кошт канфіскаванага грузу, паводле ацэнкі МУС, складае 74 тыс. рублёў.
“У дачыненні да мінчука складзены адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яму пагражае буйны штраф і канфіскацыя прадмета правапарушэння”, — адзначылі ў ведамстве.
Міліцыя спыніла чарговую спробу вывезці з Беларусі ў Расію партыю металу


- Грамадства, ЭканомікаГрашовыя даходы насельніцтва за чатыры месяцы выраслі на 8% у гадавым вымярэнні — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот за пяць месяцаў павялічыўся на 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДаныя Белстата: За 5 месяцаў у гадавым вымярэнні цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за пяць месяцаў павялічылася на 12,9% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

