Міліцыя спыніла чарговую спробу вывезці з Беларусі ў Расію партыю металу

21 чэрвеня, Позірк. Больш за 18 тон лому каляровых і чорных металаў на суму 56 тыс. рублёў не дазволілі вывезці з Беларусі ў Расію супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці.
Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, аўтамабіль “Сканія” з паўпрычэпам, у якім знаходзіўся груз без суправаджальных дакументаў, спынілі ў Маладзечанскім раёне.
Кіроўца — 33-гадовы жыхар Маладзечна — патлумачыў, што збіраў яго на тэрыторыі Вілейскага раёна, каб пасля прадаць у РФ.
“У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яму пагражае буйны штраф і канфіскацыя прадмета правапарушэння”, — заявіла прэс-служба міністэрства.
Праведзены “Позіркам” аналіз паведамленняў МУС паказаў, што гэта шосты ад пачатку года выпадак прадухілення спробы незаконна вывезці метал з Беларусі ў Расію.
Папярэдні раз гэта адбылося ў сярэдзіне траўня. Тады 35-гадовы жыхар Мінска спрабаваў вывезці з краіны каля 7 т адкідаў чорных і каляровых металаў на агульную суму больш як 14 тыс. рублёў.
Два эпізоды зафіксавалі ў сакавіку. У першым выпадку міліцыя спыніла жыхара Лунінецкага раёна (Брэсцкая вобласць), які меў намер вывезці ў РФ больш за 11 т лому алюмінію, медзі і латуні без дакументаў на суму каля 65 тыс. рублёў. У другім — жыхара Брэсцкай вобласці, які перавозіў у бок расійскай мяжы звыш 18 т каляровага металу коштам больш як 25 тыс. рублёў.
Яшчэ дзве спробы незаконна вывезці метал у РФ спынілі ў лютым. 35-гадовы жыхар Оршы меў намер пераправіць праз мяжу каля 5 т лому каляровых металаў на суму больш за 60 тыс. рублёў; у іншы дзень яго 30-гадовы зямляк спрабаваў вывезці 5,3 т такога ж лому коштам каля 25 тыс. рублёў.
- Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі дастаткова бульбы і прафіцыт збожжа, сцвярджае віцэ-прэм'ер ШулейкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБеларускія вытворцы ваеннай прадукцыі выйдуць на пік сваіх магутнасцяў у сярэдзіне 2027 года — прадстаўнік BelPolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКіраўнік Мінсувязі: У Беларусі 4,1 млн абанентаў стацыянарнай тэлефоннай сувязі і 3,3 млн абанентаў праваднога інтэрнэтуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, ПалітыкаУпершыню за апошнія 8 месяцаў Польшча не зафіксавала спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацыянальныя стандарты Беларусі на 65% гарманізаваныя з міжнароднымі патрабаваннямі — кіраўнік ДзяржстандартуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка


