Мінск 18:00

У студзені тэхагляд прайшло на 29% транспарту больш, чым год таму

Ілюстрацыйнае фота: "Белтэхагляд"

5 лютага, Позірк. У студзені 2025 года прадпрыемства “Белтэхагляд” выдала 119.566 дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху — на 29,3% больш, чым у студзені 2024-га (92.479).

Фізічным асобам у мінулым месяцы выдадзена 98.343 дазволы — 82,2% агульнай колькасці.

Раней “Позірк” паведамляў, што за 2024 год выдадзена 1.510.315 дазволаў — на 1,1% менш, чым за 2023-ы (1.527.550).

Кантроль наяўнасці дазволу на допуск ажыццяўляецца ў тым ліку ў аўтаматычным рэжыме адмысловымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу.

Згодна з ч. 4 арт. 18.11 КаАП, для ўласнікаў — фізічных асоб штраф за кіраванне транспартам без тэхагляду можа дасягаць 3 базавых велічынь (126 рублёў), юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — 10 б.в. (420 рублёў).

Падзяліцца: