Маніторынгавая група “Беларускі Гаюн” паведаміла пра спыненне працы (дапоўнена)

7 лютага, Позірк. Маніторынгавая група “Беларускі Гаюн” паведаміла ў сваім тэлеграм-канале пра спыненне працы.
Гэта адбылося пасля ўцечкі даных з чат-бота праекта ў месенджары “Тэлеграм”.
5 лютага паведамлялася, што ў выніку “несанкцыянаванага ўваходу” невядомыя атрымалі доступ да чат-бота, дзе “збіралася інфармацыя ад людзей”.
“Мы не ведаем, які аб’ём даных мог быць выгружаны за той час, пакуль у старонняга акаўнта быў доступ. Хачу адразу сказаць, што ў гэтай сітуацыі спрацавала чалавечая памылка, і гэта памылка была маёй”, — паведаміў заснавальнік маніторынгавай групы блогер Антон Матолька.
Ён папярэдзіў пра пагрозу для людзей, якія дасылалі інфармацыю ў бот.
Матолька “настойліва рэкамендаваў” усім, хто карыстаецца акаўнтам у “Тэлеграме” працяглы час, “выдаліць яго і стварыць новы, і рэкамендуецца так рабіць хаця б раз на год”.
“На дадзены момант крытычныя ўразлівасці выпраўлены, але я разумею, што, на жаль, мы не змаглі цалкам абараніць людзей”, — прызнаў заснавальнік групы. Ён дадаў, што “пасля ўваходу ў чат <…> была зробленая выгрузка гісторыі чата”. “Мы не ведаем, ці паспелі яны выгрузіць фота і відэа, але лепш зыходзіць з найгоршага сцэнара”, — папярэдзіў блогер.
Матолька таксама паведаміў, што ўваход у чат з ботам “адбыўся па старой спасылцы, створанай 2 сакавіка 2022 года”, на той момант у наладах чата не была ўключаная функцыя “Схаваць паведамленні для новых карыстальнікаў”.
“Каб яна была ўключаная — ніякага доступу ў губопіка не было б”, — канстатаваў ён.
6 лютага звязаныя з сілавікамі тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне супрацоўніка Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода (Гомельская вобласць), заявіўшы пра яго сувязь з “Беларускім Гаюном”. Паводле даных праекта Digital Intelligence Team, затрыманага завуць Максім Нікіценка, яму 42 гады, ён ураджэнец Мазыра.
Раней праўладныя рэсурсы распаўсюдзілі інфармацыю пра доступ сілавікоў да чат-бота, апублікаваўшы скрыншоты перапіскі Матолькі з нейкай асобай якая, верагодна, мела доступ да бота. У публікацыі ўтрымліваліся пагрозы тым, хто дасылаў паведамленні. Блогер сцвярджаў, што гэты чалавек “не меў ніякіх доступаў са студзеня 2023 года”.
Сузаснавальнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак 6 лютага паведаміў, што за суткі ў службу эвакуацыі арганізацыі паступіла 50 зваротаў у сувязі з уцечкай даных з чат-бота маніторынгавай групы “Беларускі Гаюн”.
Праект “Беларускі Гаюн” быў заснаваны пасля расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, займаўся маніторынгам вайсковай актыўнасці ў Беларусі.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаУ дыяспар няма рэсурсаў, каб прасоўваць Беларусь — прадстаўнік АПКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНа фоне саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне дэмсілам трэба максімальна дыстанцыявацца ад Лукашэнкі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаBelPol: Лукашэнка ведаў пра напад на Украіну, які рыхтуецца, і прымаў у ім удзел (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПасля сыходу Лукашэнкі выбудаваная ім сістэма ўлады можа захавацца — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка рыхтуе "нейкую пераемнасць" на многіх пасадах, акрамя сваёй — сацыёлаг Астапеня пра кадравыя перастаноўкі ва ўладзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка