Следам за IAPB перадаць пракурору МКС матэрыялы супраць рэжыму Лукашэнкі рыхтуецца НАУ

8 лютага, Позірк. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка падзякаваў Міжнароднай платформе па прыцягненні вінаватых да адказнасці для Беларусі (IAPB) за сістэмную працу па зборы і абагульненні матэрыялаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, а таксама іх перадачу офісу пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МКС).
“Перадача ў МКС, якая адбылася ў гэтыя дні, вялікага аб’ёму доказаў злачынстваў, якія ўчыняюцца Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі ў дачыненні да беларусаў, з’яўляецца важным крокам, накіраваным на расследаванне ўсяго комплексу злачынстваў супраць чалавечнасці, за якія вінаватыя павінны панесці адказнасць”, — цытуе палітыка прэс-служба АПК.
Адначасова, адзначыў Латушка, НАУ “таксама рыхтуе доказы і матэрыялы для перадачы ў найбліжэйшы час у офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда”.
“Перадача гэтых матэрыялаў — важны этап для наступнай ацэнкі пракурорам Міжнароднага крымінальнага суда магчымасці прыняцця рашэння аб пачатку расследавання беларускай сітуацыі па сутнасці ў сувязі з перададзеным Літвой 30 верасня 2024 года зваротам у МКС”, — лічыць намеснік кіраўніцы АПК.
Як паведамляў “Позірк”, IAPB накіравала пракурору МКС матэрыялы для “папярэдняга вывучэння пытання”, ці мае гэты суд юрысдыкцыю для “расследавання і пераследу меркаваных злачынстваў супраць чалавечнасці, уключаючы дэпартацыю, пераслед і іншыя бесчалавечныя акты, здзейсненыя беларускімі высокапастаўленымі службовымі асобамі з 1 траўня 2020 года”.
У 2023 годзе НАУ двойчы перадавала МКС матэрыялы пра датычнасць рэжыму Лукашэнкі да незаконнага перамяшчэння ў Беларусь дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны. Прадстаўнікі дэмакратычных сіл дамагаюцца выдачы ордара на арышт Лукашэнкі.
30 верасня 2024 года ўрад Літвы перадаў у офіс пракурора МКС матэрыялы пра “трансгранічня злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненыя Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі ў дачыненні да беларусаў”. Вільнюс патлумачыў сваё рашэнне тым, што больш не можа бяздзейнічаць.
У звароце ў МКС літоўскі ўрад адзначыў: “Маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што з 1 траўня 2020 года і дагэтуль супраць грамадзянскага насельніцтва Беларусі на загад высокапастаўленых беларускіх палітычных, праваахоўных і вайсковых чыноўнікаў здзяйсняюцца злачынствы супраць чалавечнасці”. Пад імі маюцца на ўвазе дэпартацыя, пераследы і “іншыя бесчалавечныя акты”.
Беларускія дэмсілы заклікалі краіны, якія ратыфікавалі Рымскі статут, падтрымаць намаганні Літвы па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці ў МКС шляхам далучэння да звароту.
- Палітыка
- ПалітыкаВ.а. прадстаўніка АПК Баркоўскі: Дзень Волі павінен быць самым шаноўным святам для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаНа акцыі ў гонар Дня Волі ў Варшаве ксёндз Барок заклікаў “гартаваць волю”, бо “ідзе час вяртаць Беларусь”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ аварыях, што адбыліся ў 2024 годзе з віны нецвярозых кіроўцаў, загінула на 5% больш чалавек, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць эканамічных злачынстваў за год вырасла амаль на 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў у Беларусі зменшылася пагалоўе ўсіх асноўных відаў сельскагаспадарчых жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкам, што працуюць у Беларусі, могуць дазволіць выпускаць уласныя токеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаНацбанк разлічвае на пашырэнне банкаўскай карэспандэнцкай сеткі ў "дружалюбных і нейтральных краінах"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі не павінны высоўваць залішнія патрабаванні пры крэдытаванні прадпрыемстваў — Галоўчанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+