Ціханоўская: Калі Украіна будзе вымушаная пайсці на саступкі, гэта ўзбадзёрыць Лукашэнку і Пуціна

14 лютага, Позірк. Бліжэйшыя тыдні і месяцы будуць вырашальнымі — не толькі для Украіны, але і для Беларусі, “гэты новы кантэкст неабходна выкарыстаць, каб змяніць статус-кво”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на дыскусіі па Беларусі ў рамках Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 14 лютага.
“Для нас стаўкі ў мірных перамовах па Украіне не могуць быць вышэйшымі. Калі Украіна будзе вымушаная пайсці на саступкі, гэта толькі ўзбадзёрыць Лукашэнку і Пуціна. Гэта дасць ім яшчэ больш магчымасцей узмацніць кантроль над Беларуссю. Але калі мір будзе забяспечаны на ўмовах Украіны, гэта аслабіць дыктатараў і створыць новыя магчымасці для Беларусі”, — падкрэсліла Ціханоўская.
На думку дэмлідара, патэнцыйныя перамовы “тычацца не толькі Украіны, але і ўсяго рэгіёна: Беларусі, Малдовы”: “Мы маем больш за дзве тысячы кіламетраў агульнай мяжы з Украінай і ЕС. І тое, што адбываецца з нашай краінай, наўпрост уплывае на бяспеку Еўропы”.
“Менавіта таму мы настойваем на тым, што Еўрапейскі саюз павінен быць за сталом перамоваў. Удзел ЕС гарантуе, што Беларусь не будзе праігнараваная. Прысутнасць Еўропы гарантуе, што інтарэсы беларусаў будуць улічаныя”, — сказала палітык.
Ціханоўская заявіла таксама пра неабходнасць “стабільнага і справядлівага міру”, што “магчыма толькі тады, калі Беларусь стане суверэннай і дэмакратычнай краінай”. Для гэтага, на яе думку, трэба аслабіць уплыў Расіі і “яе хватку на тэрыторыі Беларусі”, вывесці з яе тэрыторыі расійскія войскі.
“Беларусь павінна дэмакратызавацца. Пакуль дыктатар не падсправаздачны свайму народу, ён будзе працягваць служыць Пуціну, разменьваючы беларускі суверэнітэт на палітычнае выжыванне. Толькі сапраўдны палітычны пераход праз свабодныя і справядлівыя выбары можа гарантаваць захаванне беларускага суверэнітэту і трывалага міру”, — падкрэсліла Ціханоўская.
“Каб зрабіць пераход стабільным і незваротным, нам спатрэбіцца нацыянальны дыялог, які немагчымы ва ўмовах тэрору”, — падсумавала яна.
У рамках Мюнхенскай канферэнцыі запланаваны ўдзел Ціханоўскай у шэрагу мерапрыемстваў.
7 лютага прэс-служба палітыка анансавала яе ўдзел у канферэнцыі 14–16 лютага. За чатыры гады ўдзелу ў розных мерапрыемствах форуму яна ўпершыню выступіць на асноўнай сцэне.
Палітык удзельнічае ў працы форуму з 2022 года. У мінулым годзе экспертная ініцыятыва iSANS арганізавала ў межах канферэнцыі круглы стол па Беларусі.
Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы (Münchener Sicherheitskonferenz, Munich Security Conference) — штогадовы міжнародны форум, які праводзіцца ў Мюнхене (адміністрацыйны цэнтр Баварыі, поўдзень Германіі) з 1963 года.

- АнонсыАнонсы падзей на 18 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк абскардзіў адмову ў прытулку ў Грузіі ў Камітэце па правах чалавека ААН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ сістэме сярэдняй адукацыі Беларусі задзейнічана каля 2 тыс. "кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка