Ціханоўская: Літва для беларусаў — гэта сябар і прыхільнік у барацьбе за свабоду

16 студзеня, Позірк. Літва для беларусаў — “больш, чым сусед”, “гэта сябар, які дае прытулак у цяжкі момант, і непахісны прыхільнік у барацьбе за свабоду”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы гэтую краіну з нацыянальным святам — Днём аднаўлення дзяржавы.
На сваёй старонцы ў сацсетцы Х палітык адрасавала віншаванне літоўскаму народу і прэзідэнту Гітанасу Наўседзе.
“Каштоўнасці, якія вы вызнаеце сёння, — устойлівасць, незалежнасць і мужнасць — гэта тыя ж каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць нашы нацыі”, — падкрэсліла палітык.
Яна пажадала, каб “гэты дзень” стаў “крыніцай гонару і сілы”, які натхняў бы беларусаў “працягваць разам імкнуцца да будучыні, дзе пануюць свабода і дэмакратыя”.
Раней 16 лютага народ Літвы з нацыянальным святам павіншаваў Аляксандр Лукашэнка.
Сярод іншага ён заявіў, што нягледзячы на “сённяшнія цяжкасці”, сувязі паміж жыхарамі Беларусі і Літвы “не ўдалося парушыць ні адыёзным прыбалтыйскім палітыкам, ні іх заходнім куратарам”.
Адносіны афіцыйнага Мінска і Літвы рэзка пагоршыліся пасля сфальсіфікаваных рэжымам Лукашэнкі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, а таксама масавых пратэстаў, на якія ўлады адказалі небывалымі па маштабе рэпрэсіямі, якія не спыняюцца да гэтага часу. Літва стала цэнтрам прыцягнення для апанентаў уладаў у Мінску, у Вільнюсе знаходзіцца офіс Ціханоўскай.
Пасля рэжым Лукашэнкі неаднакратна даваў падставы літоўскім уладам рабіць больш жорсткімі пазіцыю ў дачыненні да афіцыйнага Мінска: міграцыйны крызіс на межах ЕС, стварэнне ўмоў для вымушанай пасадкі ў беларускай сталіцы самалёта Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс, падтрымка агрэсіі РФ супраць Украіны, размяшчэнне на сваёй тэрыторыі расійскай тактычнай ядзернай зброі і наймітаў групоўкі “Вагнер”. Лічачы ўсё гэта пагрозай нацыянальнай бяспецы, улады Літвы сталі адным з галоўных лабістаў узмацнення жорсткасці санкцый супраць менскага рэжыму.
15 красавіка 2022 года Лукашэнка ўвёў бязвізавы рэжым для грамадзян балтыйскіх краін. За гэты час у Беларусь, паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, было зафіксавана амаль 600 тыс. уездаў грамадзян Літвы.
Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных даных Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, сведчыць аб тым, што ў 2024 годзе былі спыненыя 1.002 спробы нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі, што на 62,1% менш, чым у 2023-м (2.644).
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–15 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лютага Беларусь была лідарам у ЕАЭС па двух з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі захваральнасць на гепатыт А павялічылася ў 8,4 раза ў гадавым вымярэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПад Гомелем працягваецца будаўніцтва ваеннага гарадка і палігона (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс да канца першага паўгоддзяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе ў Беларусі было прададзена ў 2,3 раза больш легкавых аўто, чым у 2023-м — БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у першым квартале павялічылася на 1,7%, годам раней рост быў 6,8% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 37,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+