НАУ ініцыюе ўвядзенне санкцый супраць сямі членаў ЦВК

16 лютага, Позірк. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) падрыхтавала матэрыялы для ўключэння ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза сямі членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі. Пра гэта ў сваім ютуб-канале паведаміў кіраўнік арганізацыі Павел Латушка.
Гэтыя “старанна сабраныя матэрыялы”, паводле слоў палітыка, “абгрунтоўваюць неабходнасць увядзення санкцыйных абмежаванняў у дачыненні да асоб, якія ўчынілі супрацьпраўныя дзеянні”.
НАУ прапануе ўвесці санкцыі ў дачыненні да Дзяніса Дука (рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта), Аляксандра Ткачова (намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах вытворчага аб’яднання “Беларуснафта”), Аляксандра Южыка (першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама), Аляксея Башана (намеснік старшыні ЦВК, першы намеснік начальніка Акадэміі МУС), Алены Балдоўскай (сакратар ЦВК), Алены Кунцэвіч (першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама), Кацярыны Фядосенка (начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Гродзенскага аблвыканкама).
“Тэрор, зверствы, масавыя рэпрэсіі — гэта ўсё тое, з чым сёння асацыюецца рэжым Лукашэнкі. І ёсць людзі, якія паставілі подпісы пад тым, каб гэта працягвалася ў найбліжэйшыя пяць гадоў. Гэта — супрацоўнікі так званай Цэнтральнай выбарчай камісіі — органа, які спецыялізуецца ў Беларусі на фальсіфікацыях выбараў. Людзі, якія робяць з выбараў трагічны цырк”, — заявіў Латушка.
Дасье на гэтых людзей, паводле яго слоў, — гэта “не проста абгрунтаванне санкцый, але разам з тым і матэрыялы, якія лягуць у аснову будучых крымінальных спраў”.
“Мы ўжо ўнеслі гэтыя прапановы і разлічваем, што ў хуткім часе рашэнне ЕС будзе прынята”, — падкрэсліў кіраўнік НАУ.
“Адначасова ў санкцыйных прапановах НАУ знаходзяцца таксама прадстаўнікі дзяржорганаў рэжыму і прапаганды, адказныя за дэзінфармацыю белаарускага грамадства. Асобным блокам на разгляд ЕС перададзеныя прапановы па ўвядзенні санкцый эканамічнага характару”, — адзначыў палітык.
У відэа, у якім таксама зняліся намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан і акцёр, член фракцыі “Каманда Латушкі і рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Ігар Сігоў, гаворыцца, што пяць з 12 членаў ЦВК ужо ўключаныя ў санкцыйныя спісы ЕС. Гэта старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка, а таксама Андрэй Гуржы, Вольга Дарашэнка, Сяргей Каліноўскі, Аляксандр Ласякін.
На электаральнай працэдуры, якую афіцыйны Мінск лічыць “прэзідэнцкімі выбарамі”, за Аляксандра Лукашэнку, паводле сцвярджэння ЦВК, прагаласавала 86,82% выбаршчыкаў. Кампанія прайшла пад поўным кантролем уладаў і на фоне масавых палітычных рэпрэсій.

Карпенка: Санкцыі не паўплываюць на маю прафесійную дзейнасць
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская на кангрэсе PES заявіла пра дэмакратычныя памкненні Беларусі, заклікала падтрымліваць Украіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМінфін лічыць пагрозай нацыянальнай бяспецы продаж квіткоў пасажырам на сайтах, фізічна размешчаных за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка