МУС анансавала ў Мінску “пазапланавыя адпрацоўкі” асоб, не занятых у эканоміцы

17 лютага, Позірк. “Пазапланавыя адпрацоўкі” асоб, не занятых у эканоміцы, анансавала Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама.
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале мінскай міліцыі па выніках праведзенай 17 лютага нарады па пытаннях “працы з асобамі, не занятымі працай”.
Адзначаецца, што кіраўнік МУС Іван Кубракоў “абазначыў першарадную задачу: актуалізаваць інфармацыю ў базе звестак працаздольных асоб, не занятых у эканоміцы”. “Пазапланавыя адпрацоўкі”, як заяўляецца, пройдуць ва ўсіх раёнах Мінска, па выніках рэйдаў “будуць унесеныя прапановы па ўдасканаленні заканадаўства”.
“Асобную ўвагу нададуць працуючым за мяжой. Узмоцніцца кантроль за так званымі дармаедамі, тымі, хто атрымлівае заробак “у канвертах”, пашырацца праграмы працаўладкавання. Тых, хто ўхіляецца ад занятасці з-за алкагольнай або наркатычнай залежнасці накіруюць у ЛПП”, — падкрэсліваецца ў паведамленні.
“У Мінску гэтая катэгорыя будзе адпрацаваная на 100%. Працаваць павінны ўсе, хто карыстаецца сацыяльнымі выгодамі, якія дае дзяржава”, — сказаў Кубракоў.
Пра важнасць “забеспячэння эканамічнай бяспекі краіны, у тым ліку шляхам мэтанакіраванай працы з непрацаўладкаванымі грамадзянамі і мігрантамі”, Кубракоў заявіў 14 лютага на пасяджэнні калегіі УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У тэлеграм-канале газеты МУС “На варце” 14 лютага заяўлялася, што міліцыя ў рэгіёнах актывізавала працу з незанятымі ў эканоміцы і “вядучымі асацыяльны лад жыцця”. Такія людзі ў паведамленні былі наўпрост названыя “дармаедамі”, сцвярджалася, што супрацоўнікі “дойдуць да кожнага” з іх.
Адзначалася, што МУС Беларусі зацверджаны “комплекс дадатковых мер па аказанні прафілактычнага ўздзеяння на асоб, якія знаходзяцца на міліцэйскіх уліках і не занятыя працай і вучобай”. “Да прыкладу, у Гродзенскай вобласці ў студзені ўчынена 156 злачынстваў асобамі, якія маюць судзімасць; з гэтага ліку 108 — так званымі дармаедамі”, — гаварылася ў публікацыі.
Ва УУС Міенскага раёна тады ж адбылася “сустрэча з непрацуючымі грамадзянамі”. Тэлеграм-канал УУС Мінаблвыканкама заяўляў, што яны стаяць на ўліку за ўчыненне хатняга гвалту, прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення.
“Групавое выхаваўчае мерапрыемства” з непрацуючымі, якія стаяць на ўліку ў міліцыі, прайшло таксама, у прыватнасці, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Пасля правядзення “гутаркі” іх “запрасілі прыняць удзел у грамадска карыснай працы”, паведамляла раённая газета “Прамень”.
Дэкрэт № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” быў прыняты Аляксандрам Лукашэнкам у 2015 годзе і, паводле афіцыйнай версіі, павінен быў садзейнічаць занятасці. У 2017-м, калі адпаведныя катэгорыі грамадзян сталі атрымліваць з дзяржорганаў лісты з патрабаваннем “кампенсацыі дзяржаўных выдаткаў”, у многіх гарадах пачаліся масавыя пратэсты — “маршы недармаедаў”. У выніку дакумент быў адпраўлены на дапрацоўку.
У студзені 2018 года быў падпісаны дэкрэт № 1 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”, які адкарэктаваў дэкрэт № 3. У базу “дармаедаў” тады ўнеслі каля паўмільёна чалавек.
Пачынаючы з 1 студзеня 2019 года, працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, аплачваюць частку камунальных паслуг у поўным аб’ёме.
Пасля жніўня 2020 года з Беларусі, баючыся рэпрэсій, выехалі дзясяткі тысяч чалавек. Таксама ў апошнія гады колькасць занятых у беларускай эканоміцы скарачаецца на дзясяткі тысяч чалавек штогод.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПерад выбарамі ўлады спрабавалі пагасіць даўгі па зарплаце ў ААТ "Гомельхімсэрвіс" для "недапушчэння напружанасці ў калектыве" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа два гады дзеля легалізацыі рэпрэсій зменена больш за 50 нарматыўных прававых актаў — БХК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаПрэм'ер-міністр Індыі павіншаваў Лукашэнку праз 17 дзён пасля афіцыйнага падвядзення вынікаў "выбараў" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа 10 гадоў у РНПЦ дзіцячай хірургіі выратавана больш за 100 дзяцей з дапамогай апарата ЭКМАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнага пранікнення з Беларусі ў ЕС менш чым за тры тыдні лютага перавысіла студзеньскі паказчыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУплыў расійскай культуры на жыхароў беларускіх гарадоў другасны ў параўнанні з заходняй — сацыёлаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць жыхароў беларускіх гарадоў супраць далейшай русіфікацыі — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДоля гарадскіх жыхароў, якія аддаюць перавагу беларускай мове, павялічылася за год з 7% да 11 — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка