Палітзняволеная Вольга Маёрава можа страціць зрок — Зазулінская

17 лютага, Позірк. Да “міжнародных партнёраў, праваабаронцаў, СМІ і неабыякавых беларусаў і беларусак” звярнулася з заклікам адрэагаваць прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Вольга Зазулінская.
Яе заява тычыцца сітуацыі з жанчынамі, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі.
“У беларускіх турмах працягваецца мэтанакіраванае знішчэнне людзей. Праз пазбаўленне медыцынскай дапамогі, катаванні і ізаляцыю іх даводзяць да стану, калі жыццё вісіць на валаску. Асабліва цяжкая сітуацыя ў [палітзняволеных] Вікторыі Кульшы, Алены Гнаўк і Вольгі Маёравай, і мы не маем права адварочвацца ад іх пакут”, — адзначыла Зазулінская.
Кульша, паводле яе слоў, здзейсніла дзве спробы суіцыду, тройчы трымала галадоўку, мае сур’ёзныя праблемы з ныркамі. На мінулым тыдні, як сцвярджае прадстаўніца АПК, “да яе выклікалі рэанімацыю, бо яна ўжо не можа ўстаць на ногі”, у выпадку канчатковай адмовы нырак “без дыялізу яна не выжыве”.
“Гэта не пакаранне, гэта катаванне і асуджэнне на смерць”, — падкрэсліла Зазулінская.
Гнаўк адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні, за што “яе сістэматычна знішчаюць”, у яе “цяжкія крывацёкі, звязаныя з праблемамі са страўнікам”, паведамляе прадстаўніца АПК. “Яна працягвае змагацца, але сілы сыходзяць, а дапамога ёй не аказваецца”, — дадала Зазулінская.
Маёрава, паводле яе слоў, “рызыкуе цалкам страціць зрок”, медыкі папраўчай калоніі адмовілі ёй у лячэнні з-за статусу “тэрарысткі”, палітзняволенай не перадаюць лекі і медыцынскія бандэролі ад родных.
Інфармацыя пра гэтых жанчын стала вядомая дзякуючы палітзняволеным, якія выйшлі на волю. Гэта, як падкрэсліла Зазулінская, “не проста парушэнне правоў чалавека”.
“Катаванні. Павольныя забойствы. Беларускія палітвязні ў крытычным стане. Гэта нельга ігнараваць. Мы патрабуем ад рэжыму ў Беларусі тэрміновых дзеянняў па аказанні медыцынскай дапамогі ўсім палітвязням. І мы патрабуем жорсткага міжнароднага рэагавання на тое, што адбываецца з жанчынамі ў турмах Беларусі”, — заявіла прадстаўніца АПК.
Беларускія дэмсілы, дадала яна, ужо доўгі час “настойліва звяртаюцца да міжнароднай супольнасці, каб дамагчыся вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў”.
Пра дрэнны стан здароўя Кульшы, Гнаўк і Маёравай паведамляла на прэс-канферэнцыі 10 лютага ў Вільнюсе экс-палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.
“Я б хацела перадаць вялікае прывітанне [людзям], якія засталіся ў так званай калоніі № 24 (знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Зарэчча Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. — “Позірк”.), — сказала яна. — Гэта [палітзняволеныя] Вольга Маёрава, Алена Гнаўк, Вікторыя Кульша. Становішча гэтых жанчын проста жудаснае”.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+