Камандуючы лівійскай арміяй Хафтар прыбыў у Мінск для абмеркавання ваеннага супрацоўніцтва

18 лютага, Позірк. Камандуючы Лівійскай нацыянальнай арміяй (ЛНА) фельдмаршал Халіфа Хафтар прыбыў у Мінск з візітам для абмеркавання супрацоўніцтва з Беларуссю з ваеннай сферы.
Як паведамляе прэс-служба ЛНА на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”, бакі маюць намер “абмеркаваць шэраг пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць”.
Лівійскія СМІ паведамілі 17 лютага, што Хафтара ў Мінску суправаджае сын Садам Хафтар і зяці Басем аль-Буайшы і Аюб аль-Фарджані.
Раней беларускія дзяржСМІ паведамілі, што Хафтара ў мінскім аэрапорце сустракаў старшыня КДБ Іван Церцель.
Пасля звяржэння і забойства ў 2011 годзе Муамара Кадафі (кіраваў у краіне 42 гады) у Лівіі дзейнічаюць два ўрады. У сталіцы Трыпалі дзейнічае прэм’ер-міністр Абдэль Хамід Дбейба, які прызнаецца ААН у якасці часовага кіраўніка дзяржавы. Іншы ўрад — ён месціцца ў Бэнгазі — узначальвае Усама Хаммад. Пры гэтым ЛНА, якую ўзначальвае 81-гадовы Хафтар, падпарадкоўваецца Палаце прадстаўнікоў — заканадаўчаму органу Лівіі, які базуецца ў Торбуку.
Падчас актыўнай фазы супрацьстаяння ў Лівіі ЛНА спрабавала захапіць Трыпалі. У СМІ тады паведамлялася, што ў складзе войска Хафтара ваююць найміты расійскац ПВК “Вагнер”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на гэтым тыдні наведае Швецыю, Бельгію, Іспанію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2025 года прамвытворчасць вырасла на 1%, годам раней — на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 19 тыс. спробаў парушэння мяжы з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+