На сесіі СПЧ ААН адбудзецца інтэрактыўны дыялог па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

20 лютага, Позірк. На 58-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ), якая адкрываецца 24 лютага ў Жэневе, адбудзецца інтэрактыўны дыялог па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, паведамляе арганізацыя.
Яго правядзенне запланаванае на 19 сакавіка разам з аналагічнымі мерапрыемствамі па КНДР і М’янме. Па двух згаданых краінах інфармацыю прадставяць адпаведныя спецдакладчыкі, а па Беларусі — спецыяльна створаная група незалежных экспертаў, якая нядаўна падрыхтавала свой першы даклад.
У ім, у прыватнасці, канстатуецца, што беларускі ўрад “здзейсніў шырокамаштабныя парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да грамадзянскага насельніцтва“. Гэтыя парушэнні, на думку групы, з’яўляюцца “часткай жорсткіх намаганняў па падаўленні любой апазіцыі праўленню прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі”. Пры гэтым “некаторыя з гэтых парушэнняў прыраўноўваюцца да злачынстваў супраць чалавечнасці”.
Група незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі была створана СПЧ 4 красавіка 2024 года “на ўзнаўляемы перыяд у адзін год“ для расследавання і ўстанаўлення фактаў, абставінаў і карэнных прычын усіх меркаваных парушэнняў і ўшчамленняў правоў чалавека і парушэнняў, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, уключаючы іх гендарныя і ўзроставыя аспекты і іх уздзеянне на ахвяр і пацярпелых.
Склад групы быў вызначаны ў чэрвені 2024 года. У яе ўвайшлі дырэктар міжнароднага праекта па правах жанчын Сьюзан Базылі (Канада), загадчыца кафедры крыміналогіі юрыдычнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта Моніка Станіслава Платэк (Польшча) і юрыст-праваабаронца Карына Маскаленка (Расія; кіраўнік групы).
У 2025 годзе ў склад СПЧ уваходзяць Албанія, Алжыр, Балгарыя, Балівія, Бангладэш, Бельгія, Бенін, Бразілія, Бурундзі, В’етнам, Гамбія, Гана, Германія, Грузія, Дамініканская Рэспубліка, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Інданезія, Ісландыя, Іспанія, Калумбія, Катар, Кенія, Кіпр, Кітай, Коста-Рыка, Кот-Д’івуар, Куба, Кувейт, Кыргызстан, Малаві, Мальдывы, Марока, Маршалавы выспы, Мексіка, Нідэрланды, Паўночная Македонія, ПАР, Паўднёвая Карэя, Румынія, Судан, Тайланд, Францыя, Чэхія, Чылі, Швейцарыя, Эфіопія і Японія.
Прэзідэнтам СПЧ з’яўляецца Юрг Лаўбер (Швейцарыя).


- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

