Рыжанкоў паўдзельнічае ў першых днях сесіі СПЧ ААН, у сакавіку на ёй абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі

24 лютага, Позірк. Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым 24–26 лютага 2025 года наведае Жэневу (Швейцарыя) для ўдзелу ў “сегментах высокага ўзроўню” 58-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ) і Канферэнцыі па раззбраенні.
Чыноўнік, паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, плануе выступіць “на мерапрыемствах высокага ўзроўню”, узяць удзел у міністэрскай сустрэчы дзяржаў — членаў Групы сяброў у абарону Статута ААН, а таксама правесці перамовы з кіраўніцтвам арганізацый сістэмы ААН, што месцяцца ў Жэневе.
“Асаблівую ўвагу плануецца надаць пытанням незаконнага выкарыстання асобнымі краінамі аднабаковых прымусовых мер, што парушаюць Статут ААН і правы чалавека”, — гаворыцца ў паведамленні. Афіцыйны Мінск лічыць такімі ўсе ўведзеныя ў дачыненні да яго санкцыі Еўрасаюза, а таксама ЗША і іншых краін.
19 сакавіка на той самай сесіі СПЧ адбудзецца інтэрактыўны дыялог па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на падставе першага даклада адмыслова створанай незалежнай групы экспертаў.
У дакладзе канстатуецца, што беларускі ўрад “здзейсніў шырокамаштабныя парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да грамадзянскага насельніцтва”. Гэтыя парушэнні, на думку групы, з’яўляюцца “часткай жорсткіх намаганняў па падаўленні любой апазіцыі праўленню прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі”. Пры гэтым “некаторыя з гэтых парушэнняў прыраўноўваюцца да злачынстваў супраць чалавечнасці”.
Група незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі была створана СПЧ 4 красавіка 2024 года “на аднаўляльны перыяд у адзін год” для расследавання і вызначэння фактаў, абставін і карэнных прычын усіх меркаваных парушэнняў і ўціскаў правоў чалавека і парушэнняў, здзейсненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, у тым ліку іх гендэрныя і ўзроставыя аспекты і іх уздзеянне на ахвяр і пацярпелых.
Склад групы быў вызначаны ў чэрвені 2024 года. У яе ўвайшлі дырэктар Міжнароднага праекта па правах жанчын Сьюзан Базілі (Канада), загадчыца кафедры крыміналогіі юрыдычнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта Моніка Станіслава Платэк (Польшча) і юрыст-праваабаронца Карына Маскаленка (Расія; кіраўніца групы).
У 2025 годзе ў склад СПЧ уваходзяць Албанія, Алжыр, Бангладэш, Бельгія, Бенін, Балгарыя, Балівія, Бразілія, Бурундзі, В’етнам, Гамбія, Гана, Германія, Грузія, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Дамініканская Рэспубліка, Інданезія, Ісландыя, Іспанія, Катар, Кенія, Кіпр, Кітай, Калумбія, Коста-Рыка, Кот-д’Івуар, Куба, Кувейт, Кыргызстан, Малаві, Мальдывы, Марока, Маршалавы выспы, Мексіка, Нідэрланды, Румынія, ПАР, Паўднёвая Карэя, Паўночная Македонія, Судан, Тайланд, Францыя, Чэхія, Чылі, Швейцарыя, Эфіопія і Японія.
Прэзідэнтам СПЧ з’яўляецца Юрг Лаўбэр (Швейцарыя).
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка