Ціханоўская спадзяецца на супрацу з новым федэральным урадам Германіі

24 лютага, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская павіншавала старшыню Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Фрыдрыха Мерца з тым, што яго блок ХДС/ХСС, паводле папярэдніх даных, атрымаў найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў на мінулых выбарах у Бундэстаг.
“У гэтыя няпростыя для Еўрасаюза часы мы спадзяемся на як мага хуткае фармаванне новага федэральнага ўрада і разлічваем на сумесную працу па ўмацаванні дэмакратыі, бяспекі і стабільнасці ва ўсёй Еўропе”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Паводле папярэдніх даных, блок кансерватыўных партый ХДС/ХСС (летась у верасні вылучыў кандыдатуру Мерца на пасаду федэральнага канцлера) набраў 28,52% галасоў (верагодна, зойме 208 дэпутацкіх крэслаў), ультраправая партыя “Альтэрнатыва для Германіі” — 20,8% (152), левацэнтрысцкая Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі — 16,41% (120), лева-ліберальная партыя “Саюз 90/Зялёныя” — 11,61% (85), сацыялістычная “Левая партыя” — 8,77% (64), рэгіянальная партыя дацкай меншасці “Саюз паўднёвашлезвігскіх выбаршчыкаў” — 0,15% (1).
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1.300–1.400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў Беларусь у гадавым вымярэнні прадала ў краіны па-за СНД тавараў на 5 млрд долараў менш, чым купілаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ другім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 17 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка