За суткі ад агню загінула чатыры чалавекі, яшчэ два памерла ў бальніцах ад раней атрыманых на пажарах траўм

25 лютага, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 24 лютага да 6:00 25 лютага) на пажарах у Беларусі загінула чатыры чалавекі, сведчаць даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, раніцай 24 лютага ў агні загінула сястра гаспадара гарэлага дома ў вёсцы Ліпск (Ганцавіцкі раён), удзень — грамадзянін 1959 года нараджэння ў вёсцы Дварышча (Маларыцкі раён), раніцай 25 лютага — гаспадыня дома ў вёсцы Адахоўшчына (Баранавіцкі раён). Акрамя таго, у рэанімацыі памёр грамадзянін (1955 г.н.), які атрымаў траўмы на пажары 23 лютага ў Баранавічах.
Гомельскае абласное ўпраўленне МНС паведамляе пра гібель аднаго чалавека — у Светлагорскім раёне. Дэталі невядомыя.
Згодна са звесткамі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, мінулым днём у бальніцы памёр чалавек, які пацярпеў на пажары 21 лютага ў Дубровенскім раёне.
З пачатку 2025 года ў Беларусі адбылося 1.138 пажараў — на 30,8% больш, чым за той жа перыяд 2024-га (870). Загінула 147 чалавек (+38,7%; 106), траўмавана — 76 (-9,5%; 84).
- Грамадства
- ГрамадстваПракуратура плануе праверкі ў дзіцячых лагерах па ўсёй краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ студзені намінальны сярэдні заробак знізіўся амаль на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–24 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры гады вайны беларускі рубель абясцэніўся ў 2,3 раза больш за расійскі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКаранавірусная інфекцыя застаецца прычынай пнеўманій у Беларусі — санслужба (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваШтогод некалькі тысяч чалавек, якія першапачаткова былі супраць прышчэпак, удаецца накіраваць на шлях вакцынацыі — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём нададзеных паслуг спадарожнікавай сувязі вырас у 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВакцына супраць віруса папіломы чалавека паступіць у Беларусь у траўні — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка