Беларусь замясціла еўрааблігацыі на 476,3 млн долараў
25 лютага, Позірк. Аб правядзенні замяшчэння беларускіх еўрааблігацый з пагашэннем 24 лютага 2026 года (Беларусь-2026) і 24 лютага 2031 года (Беларусь-2031) дзяржаўнымі аблігацыямі выпускаў № 334 і № 335 на 232,2 млн і 244,1 млн долараў адпаведна паведаміла Міністэрства фінансаў.
Дзяржаблігацыі “пераведзеныя ва ўліковую інфраструктуру Нацыянальнага разліковага дэпазітарыя (РФ) для залічэння на рахункі трымальнікаў названых еўрааблігацый“.
Адзначаецца, што замена праведзеная 1.149 трымальнікам, якія прайшлі верыфікацыю ў Рэспубліканскім цэнтральным дэпазітарыі каштоўных папер.
“У рамках замены выплачваецца раней акумуляваны працэнтны даход з улікам пацверджання трымальнікамі правоў валодання дадзенымі каштоўнымі паперамі на адпаведныя даты выплат даходу“, — адзначыла ведамства.
27 снежня 2024 года Мінфін паведаміў аб правядзенні першага замяшчэння беларускіх еўрааблігацый выпуску № 331 з пагашэннем 29 чэрвеня 2027 года дзяржаблігацыямі на суму 240,4 млн долараў. Замена ажыццёўленая 1.760 трымальнікам.
Згаданае замяшчэнне анансаваў міністр фінансаў Юрый Селівёрстаў 10 лістапада 2024 года.
Тады ён заявіў, што асноўная маса трымальнікаў беларускіх еўрабондаў, тэрмін выплаты па якіх на той момант ужо наступіў, свае грошы атрымала. “Знойдзены механізм, якім чынам яны пераводзяць на нашы рахункі аблігацыі, мы пераводзім ім у беларускіх рублях плацяжы, і гэты механізм працуе”, — сказаў Селівёрстаў.
Пытанні пагашэння “тых папер, тэрмін пагашэння па якіх яшчэ не наступіў, але яны таксама па сутнасці заблакаваныя”, паводле слоў чыноўніка, будзе вырашацца шляхам выпуску аблігацый-замяшчальнікаў. “Цяпер мы збіраем заяўкі, <…> у снежні першае замяшчэнне мы зробім, і ўжо на наступныя выпускі, 2026 года, будзем працаваць па гэтым кірунку. Банк развіцця, дарэчы, у рамках такога ж механізму па сваіх нарматыўных паперах таксама пачаў выплаты, і гэты працэс ідзе”, — адзначыў тады чыноўнік.
28 чэрвеня 2022 года Савет міністраў і Нацыянальны банк прынялі сумесную пастанову, згодна з якой “выкананне даўгавых абавязацельстваў па дзяржаўных каштоўных паперах, размешчаных на знешніх фінансавых рынках, будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка на дату плацяжу”.
З тых часоў Беларусь практыкуе пералік плацяжоў па даўгах у рублях на спецрахунку ў “Беларусбанку”. 24 лютага паведамлялася аб чарговай выплаце працэнтнага даходу па еўрааблігацыях Belarus-2026 і Belarus-2031.
Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, памер выплат склаў 38,6 млн долараў ЗША ў эквіваленце. Такім чынам, улады працягваюць разлічвацца не доларамі, а рублямі.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


