Умоў для нападу на Літву з боку РФ і Беларусі няма — УС краіны
25 лютага, Позірк. Сітуацыя ў Беларусі “застаецца нязменнай: інтэнсіўная, але стабільная ваенная падрыхтоўка”, гаворыцца ў адказах прэс-службы Узброеных сіл Літвы на пытанні ў “Фэйсбуку”.
“Каб нападзенне на Літву адбылося, павінны быць выкананыя дзве ўмовы: па-першае, варожыя сілы павінны быць разгорнутыя паблізу межаў Літвы, і, па-другое, павінны быць вядомы намер іх выкарыстоўваць. У цяперашні час ваенная выведка адсочвае дзеянні Расіі ва Украіне, і няма ніякіх прыкмет перадыслакацыі сіл і сродкаў бліжэй да Літвы. <…> Такім чынам, ніводная з вышэйпералічаных умоў не выконваецца”, — адзначаецца ў публікацыі.
Падкрэсліваецца, што расійская пагроза для Літвы існуе, але ваенныя падраздзяленні не размяшчаюцца ў раёнах, якія прадстаўляюць для гэтай краіны прамую пагрозу.
Адзначаецца, што ў Літве размешчаны два батальёны ЗША (тысяча вайскоўцаў), якія праводзяць трэніроўкі самастойна і сумесна з літоўскімі войскамі.
Таксама ў краіне знаходзяцца некалькі тысяч вайскоўцаў саюзных войск, большасць з якіх уваходзяць у склад шматнацыянальнай баявой групы НАТО пад кіраўніцтвам Германіі. Акрамя таго, з 2004 года ў Літве разгорнутая місія НАТО па ахове паветранай прасторы, праходзіць бесперапынная ратацыя сухапутных частак, караблёў і бамбардзіроўшчыкаў саюзнікаў падчас розных вучэнняў, паведамляюць УС краіны.
Адносіны афіцыйнага Мінска і Літвы рэзка пагоршыліся пасля сфальсіфікаваных рэжымам Лукашэнкі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, масавых пратэстаў, што пачаліся пасля іх, на якія ўлады адказалі небывалымі па маштабу рэпрэсіямі, што працягваюцца дагэтуль. Літва стала цэнтрам прыцягнення для апанентаў улады ў Мінску, у Вільнюсе знаходзіцца офіс Святланы Ціханоўскай.
Пазней рэжым Лукашэнкі неаднаразова даваў падставы літоўскім уладам рабіць больш жорсткай пазіцыю адносна афіцыйнага Мінска: міграцыйны крызіс на межах ЕС, стварэнне ўмоў для вымушанай пасадкі ў беларускай сталіцы самалёта Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс, падтрымка агрэсіі РФ супраць Украіны, размяшчэнне на сваёй тэрыторыі расійскай тактычнай ядзернай зброі і наймітаў групоўкі “Вагнер”. Разглядаючы ўсё гэта як пагрозу нацыянальнай бяспецы, улады Літвы сталі адным з галоўных лабістаў узмацнення санкцый супраць мінскага рэжыму.
15 красавіка 2022 года Лукашэнка ўвёў бязвізавы рэжым для грамадзян балтыйскіх краін. Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, за гэты час было зафіксавана амаль 600 тысяч уездаў грамадзян Літвы ў Беларусь.
Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных звестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, сведчыць пра тое, што ў 2024 годзе было спынена 1.002 спробы нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі, што на 62,1% менш, чым у 2023-м (2.644).
Рэжым Лукашэнкі бесперапынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння адносін з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
У лютым 2022 года ўварванне адбылося ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВысновы КЛДДЖ па Беларусі могуць выкарыстоўвацца ў расследаванні злачынстваў рэжыму — дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваПракуратура плануе праверкі ў дзіцячых лагерах па ўсёй краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ студзені намінальны сярэдні заробак знізіўся амаль на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–24 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка