У студзені крымінальны пераслед паводле палітычных матываў зазнала не менш за 89 чалавек
25 лютага, Позірк. У студзені 2025 года ў Беларусі крымінальны пераслед паводле палітычных матываў зазнала не менш за 89 чалавек: 65 мужчын і 24 жанчыны, яшчэ адзін чалавек быў асуджаны завочна, гаворыцца ў штомесячнай справаздачы праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Адзначаецца, што ў 55 выпадках (62%) у абвінавачанні фігураваў арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Больш за ўсё вядомых выпадкаў палітычнага крымінальнага пераследу праваабаронцы зафіксавалі ў Мінску, дзе ў студзені яго зазналі 42 чалавекі. Далей ідуць Брэсцкая (23), Магілёўская (8), Мінская (6), Гомельская і Гродзенская (па чатыры), Віцебская (два) вобласці.
Зазначаюцца пяць выпадкаў, калі паводле палітычных матывах прысуд выносілі цэлым сем’ям або групам сваякоў, а таксама тры выпадкі паўторнага ці наступнага асуджэння.
“Інструмент рэпрэсіўнага ўздзеяння на беларусаў у выглядзе артыкулаў і крымінальных спраў прывёў да таго, што грамадзяне баяцца званкоў на свае тэлефоны з незнаёмых нумароў, мяркуючы, што ім тэлефануюць з РУУС”, — адзначылі аўтары.
На вечар 31 снежня 2024 года ў Беларусі было 1.265 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць прызнавала палітычнымі зняволенымі. На вечар 31 студзеня 2025 года — 1.245.
На 25 лютага — 1.213.


- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале аб’ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў скараціўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі да 11,25% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

